Перайсці да зместу

Іўдзейскія горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іўдзейскія горы
Геаграфічнае становішча
Тыпхрыбет 
Уваходзіць уВялікая рыфтавая даліна 
Краіны
31°40′ пн. ш. 35°10′ у. д.HGЯO
Іўдзейскія горы (Палесцінская аўтаномія)
Іўдзейскія горы
Іўдзейскія горы
Найвышэйшы пункт
Найвышэйшы пунктMount Nabi Yunis[d] 
Вышыня 1 026 м
Геалогія
Горныя пародыасадкавыя горныя пароды 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іўдзейскія горы (іўр.: הרי יהודה, Harei Yehuda; араб. جبال الخليل‎, Jibal al-Khalil) — горы на ўсходзе Ізраіля, размешчаны вакол Іерусаліма да Іўдзейскай пустыні, якая спускаецца да Мёртвага мора. Вышыня гор складае 800-900 м над узроўнем мора

Іўдзейскія горы, від пры пад'ездзе да Іерусаліма з Тэль-Авіва
Іўдзейскія горы і Іўдзейская пустыня, від з боку Мёртвага мора.

Назва Іўдзейскія горы паходзіць ад калена Іуды, аднаго з дванаццаці каленаў Ізраілевых, якое атрымала гэтыя землі пры заваяванні Ханаанскай зямлі яўрэямі пасля выхаду з Егіпта.

Праз Іўдзейскія горы праходзіць лінія ізраільскай чыгункі, якая з Бейт-Шэмеша праз раку Сарэк і даліну Рэфаім ідзе да Іерусалімскай паўднёвай чыгуначнай станцыі Малха. У наш час распрацоўваецца план развіцця рэгіёна Іўдзейскіх гор.

З палітычнага пункта гледжання, у наш час тэрыторыя, на якой размешчаны Іўдзейскія горы, кіруецца часткова дзяржавай Ізраіль і адміністрацыяй Заходняга берага ракі Іардан.