Іван Пятровіч Галко
Іван Пятровіч Галко | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1995 (61 год) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, педагог |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Іван Пятровіч Галко (15 кастрычніка 1934, в. Чамярысы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 22 снежня 1995) — беларускі музыкант, педагог. Заслужаны работнік культуры БССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1956 годзе працаваў горным майстрам трэста Луганскшахтапраходка.
Пасля заканчэння Кіеўскага горнага тэхнікума з 1958 г. па 1962 г. вучыўся ў музычным вучылішчы імя Н. Ф. Сакалоўскага і адначасова працаваў у школах г. Гомеля. Пасля заканчэння вучылішчы — мастацкі кіраўнік у раённым Доме культуры. У 1965—1970 гг. вучыўся ў Ленінградскім інстытуце культуры. На працягу 9 гадоў працаваў выкладчыкам у Гомельскім музычна-педагагічным вучылішчы. З 1976 г. дырэктар Палаца культуры і спорту ВА «Гомельпрамбуд». На працягу 25 гадоў быў кіраўніком народнага хору народнай песні.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галко Иван Петрович: [Некролог] // Гомел. праўда. — 1995. — 22 снеж. — С. 4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
- Памерлі 22 снежня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага інстытута культуры
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага
- Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Музыканты Беларусі
- Музычныя педагогі Беларусі
- Музычныя педагогі XX стагоддзя