Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага | |
---|---|
Дата заснавання | 1921 |
Тып | каледж |
Размяшчэнне | |
ggki.by | |
Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Гомель Беларусі. Размяшчаецца ў будынку пач. ХХ стагоддзя па адрасе вул. Савецкая, 18. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000075
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У першыя гады Савецкай улады ў Гомельскай губерні былі адкрытыя агульнадаступныя навучальныя музычныя ўстановы, пачалі працаваць харавыя студыі і кружкі пад кіраўніцтвам Р. Пукста, Б. Розенблюма, А. Туранкова, якія ў 1919 годзе яны былі аб’яднаны ў Народную кансерваторыю з дзвюма студыямі ў рабочых раёнах.
У 1920 годзе Народная кансерваторыя была рэарганізавана ў Дзяржаўную музычную школу 1-й і 2-й ступені.
У жніўні 1921 на базе 1-й Дзяржаўнай музычнай школы 1-й і 2-й ступеняў створаны Дзяржаўны музычны тэхнікум. Тэхнікум рыхтаваў інструктараў, спецыялістаў і педагогаў (тэрмін навучання — 4 гады) па спецыяльнасцях: фартэпіяна, аркестравыя інструменты, арган, сольны спеў. З 1936 г. — музычнае вучылішча.
У гады Вялікай Айчыннай вайны навучальная ўстанова была эвакуіравана ва Уфу, а ў 1944 г. аднавіла сваю працу ў Гомелі. Першы паваенны выпуск складаў 4 чалавекі.
14 сакавіка 1958 года на падставе Пастановы Савета Міністраў БССР за № 140 Гомельскаму музычнаму вучылішчу вучылішчу прысвоена імя кампазітара Н. Ф. Сакалоўскага. З 1994 г. — каледж мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага. У 2003 г. на яго базе адкрыўся філіял Беларускай акадэміі музыкі.
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- 1921—1932 — Мікалай Уладзіміравіч Назараў[1];
- Б. Фрыдман;
- да 1941 — Рыгор Канстанцінавіч Пукст;
- 1944—1967 — К. С. Кавалёнак;
- 1967—1980 — Мікалай Андрэевіч Фалейчык;
- 1980—2003 — Эдуард Васілевіч Кірыленка;
- 2003—2012 — Сяргей Яўгенавіч Салыгаў;
- з 2012 — Таццяна Іванаўна Пузырэнка.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Вераніка Іванаўна Барысенка — савецкая оперная спявачка, педагог. Народная артыстка РСФСР;
- Рыта Вяньямінаўна Млодак — беларуская спявачка. Народная артыстка БССР.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гомельское музыкальное училище в контексте развития исполнительской культуры Беларуси / Е. П. Куртенок // Скарына і наш час : матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гомель, 13―14 лістапада 2008 г. Ч. 1. ― Гомель, 2008. (1Н//138454(039))