Іван Герасімавіч Зубовіч
| Іван Герасімавіч Зубовіч | |
|---|---|
| Нараджэнне |
1901 |
| Смерць |
18 ліпеня 1956 |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Іван Герасімавіч Зубовіч (1901, Чэрыкаў, Магілёўская губерня — 18 ліпеня 1956, Масква) — савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці сродкаў сувязі СССР (1946—1947). Дэпутат Вярхоўнага Савета РСФСР 2 склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1901 годзе ў рабочай сям’і. У 1935 годзе скончыў Ленінградскі індустрыяльны інстытут. Член УКП(б) з 1930 года.
У 1935—1938 гадах працаваў на ленінградскіх прадпрыемствах: начальнік цэха, начальнік вытворчасці завода «Электрапрыбор» (1935—1937), дырэктар завода № 210 імя Казіцкага (1937—1938).
У 1938—1939 гадах — начальнік 5-га Галоўнага ўпраўлення Наркамата абароннай прамысловасці СССР, у 1939—1940 гадах — начальнік 7-га Галоўнага ўпраўлення Наркамата авіяцыйнай прамысловасці СССР.
З 1940 года працаваў у Наркамаце (Міністэрстве) электрапрамысловасці СССР: у 1940—1941 гадах — намеснік, у 1941—1946 гадах — першы намеснік наркама, у сакавіку-чэрвені 1946 года — намеснік міністра.
У 1946—1947 гадах — Міністр прамысловасці сродкаў сувязі СССР.
У 1946—1949 гадах — намеснік старшыні Камітэта № 2 (Спецыяльны Камітэт па рэактыўнай тэхніцы) пры СМ СССР.
У 1949—1953 гадах — намеснік Міністра ўзбраення СССР, у 1949—1951 гадах — адначасова начальнік 7-га Галоўнага ўпраўлення. На пасадзе намесніка міністра арганізаваў перабудову значнай часткі радыётэхнічнай прамысловасці на распрацоўку і выпуск апаратуры для ракетнай тэхнікі, стаў ініцыятарам утварэння найбуйнейшых навукова-даследчых арганізацый.
У 1953—1956 гадах — дырэктар ЦНДІ № 173 Міністэрства абароннай прамысловасці СССР.
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаве
- Памерлі 18 ліпеня
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены КПСС
- Выпускнікі СПбДПУ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 2-га склікання
- Дзяржаўныя дзеячы СССР
- Міністры СССР