Перайсці да зместу

Чэрыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Чэрыкаў
Царква ў прыстасаваным дарэвалюцыйным будынку
Царква ў прыстасаваным дарэвалюцыйным будынку
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
167 м[1]
Насельніцтва
  • 7 800 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
2243
Паштовыя індэксы
213533
Аўтамабільны код
6
СААТА
7256501000
Афіцыйны сайт
Чэрыкаў на карце Беларусі ±
Чэрыкаў (Беларусь)
Чэрыкаў
Чэрыкаў (Магілёўская вобласць)
Чэрыкаў

Чэ́рыкаў[3] (трансліт.: Čerykaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чэрыкаўскага раёна, на рацэ Сож, на скрыжыванні аўтадарог Магілёў — Касцюковічы і Бабруйск — Крычаў. За 77 км ад Магілёва, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў. Насельніцтва 8165 чал. (2017)[4].

У форме «Чериков» назва сустракаецца ўжо ў 1699 г. Назва Чэрыкаў антрапанімічнага, адыменнага паходжання. На ўсходзе цяперашняй Беларусі частыя прозвішчы з фармантам -ік- (> -ык-), пасля якога можа быць канцавы суфікс -аў.

Асновы, якія пашыраюцца фармантам -ік-, могуць пашырацца і іншымі фармантамі або самастойна ўтвараць аснову прозвішча, як у шэрагу: Біба — Бібоў — Бібель — Бібік, Бібікаў[5]. Мяркуецца, што гэты фармант з дымінутыўным (памяншальным) значэннем[6]. Паводле паходжання ён балцка-славянскі, бо ёсць таксама ў літоўскай і прускай мовах[7][8].

Корань Чэр- таксама ў такіх прозвішчах з усходу Беларусі тыпу Чэ́ранда, Чэ́расеў, Чэ́рачэнь. Этымалогія гэтага кораня ў беларускай антрапаніміі недастаткова прасветленая[9]. Той жа корань у балцкіх азёрных назвах Чэрас (каля Мёраў і ў вярхах ракі Таропы), ад кораня Ker-[10].

Асабістае імя, што легла ў аснову назвы Чэрыкаў, В. Жучкевіч прапаноўваў звязваць са словамі чертить, чертало[11], але пакідаў па-за ўвагай скарачэнне Чэр-т- у Чэр-. Згодна з народна-этымалагічнай версіяй, на месцы пазнейшага Чэрыкава «рэзалі авечак», каб аплаціць даніну татарам, і назва паселішча пайшла ад выразу «чырык (авечак)»[12].

Вялікае Княства Літоўскае

[правіць | правіць зыходнік]
Гарадскі герб з Пагоняй, 1862

Першы пісьмовы ўпамін пра Чэрыкаў датуецца 1460[12]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) ён увайшоў у склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. У 1578 годзе мястэчка стала цэнтрам староства Магілёўскай эканоміі.

У пачатку XVII стагоддзя Чэрыкаў атрымаў статус горада[13]. У 1641 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў гораду Магдэбургскае права[13] і герб: «у блакітным полі срэбны мур з трыма вежамі, у цэнтральнай — брама з збройным рыцарам з дзідай у руцэ»[14].

У кастрычніку 1648 года казакі на чале з Крывашапкай занялі Чэрыкаў, адкуль рабілі набегі на шляхецкія маёнткі Мсціслаўскага ваяводства. Неўзабаве казакоў разбіў аддзел полацкай шляхты на чале з князем Лукомскім. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад спустошылі маскоўскія захопнікі[13].

Пад уладай Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]
Праект перапланіроўкі 1839 года

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Чэрыкаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1773 годзе Чэрыкаў зноў атрымаў статус горада і стаў цэнтрам павета Мсціслаўскай правінцыі (у 1796—1802 гадах — Беларускай, пазней — Магілёўскай губерні). У 1781 годзе расійскія ўлады даравалі яму новы герб. На 1787 год у горадзе было 300 дамоў, дзейнічалі 2 царквы, працавала школа. У 1789 годзе адкрылася 2-класнае вучылішча. У канцы XVIII стагоддзя праз Чэрыкаў прайшоў тракт Магілёў — Чавусы — Крычаў — Мсціслаў, у XIX стагоддзі — Маскоўска-Варшаўская шаша. У гэты час на Сажы існавалі тры прыстані; праводзіліся конныя кірмашы, працаваў цукровы завод. На 1811 год у горадзе было 364 двары, на 1839 год працавалі 2 плісавыя, 1 палатняная, 1 гарбарная, 1 паташная і 2 медзеплавільныя мануфактуры. У пачатку 1840-х гадоў — 380 драўляных і 2 мураваныя будынкі, працавалі 39 крамаў, на 1848 год — 407 дымоў.

У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) Я. Жукоўскі сфарміраваў у Чэрыкаве паўстанцкі аддзел, які пазней злучыўся з Горацкім аддзелам Л. Звяждоўскага. На 1865 год у горадзе было 15 мураваных (астрог, 2 адміністрацыйныя будынкі, паштовая станцыя, застаўны шашэйны дом, 9 крамаў і 2 жылыя дамы) і 566 драўляных будынкаў (царква, касцёл, 4 малітоўныя школы, 54 крамы, гарадскі млын, 505 жылых дамоў). План складаўся з 4 плошчаў, 12 вуліц, 13 завулкаў, частка з якіх была брукаванай. На 1880 год у Чэрыкаве было 564 будынкі. У 1886 годзе пачала дзейнічаць метэаралагічная станцыя[15]. У 1904 годзе ў горадзе працавалі 23 дробныя прадпрыемствы, 162 рамеснікі, бальніца на 20 ложкаў. У 1913 годзе працавалі вінны завод, лесапільна-мукамольны завод, млыны.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чэрыкаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Чэрыкаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай, у 1927—1930 гг. Магілёўскай акругі, з 1938 года — у Магілёўскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 17 ліпеня 1941 года да 1 кастрычніка 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

У 1959—1962 і 1965—1966 гадах Чэрыкаў уваходзіў у склад Крычаўскага раёна, у 1962—1965 гадах — у склад Краснапольскага раёна. У 2002 годзе адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гістарычнага гарадскога герба[16].

  • XVII стагоддзе: 1649 год — 2 тыс. чал.[13]
  • XVIII стагоддзе: 1777 год — 906 чал.[17]; 1787 год — больш за 3 тыс. чал.
  • XIX стагоддзе: 1811 год — 355 муж.[18]; 1861 год — 3 877 чал.; 1880 год — 3 853 чал.[19]; 1897 год — 5,2 тыс. чал.[20]
  • XX стагоддзе: 1910 год — 6 198 чал.[21]; 1939 год — 6,4 тыс. чал.; 1959 год — 4,9 тыс. чал.; 1965 — 5 тыс. чал.[22]; 1970 год — 5,4 тыс. чал.[20]; 1991 год — 8,3 тыс. чал.; 1995 год — 9,0 тыс. чал.[20]
  • XXI стагоддзе: 2002 год — 8,6 тыс. чал.[23]; 2006 год — 8,5 тыс. чал.; 2008 год — 8,5 тыс. чал.; 2015 год — 8184[24]; 2016 год — 8149 чал.[25]; 2017 год — 8165 чал.[4]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, лесанарыхтоўчай прамысловасці. База юных турыстаў. Гасцініца.

Дзіцячая бібліятэка

Дзейнічаюць дом культуры, Чэрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей, бібліятэкі.

У Чэрыкаве працуюць 2 сярэднія, вячэрняя, спартыўная школы, школа мастацтваў.

У сучасным плане горада галоўныя вуліцы з’яўляюцца працягам аўтамагістраляў. У цэнтры ўтварылася 3—5-павярховая забудова. У цэлым жа пераважаюць будынкі сядзібнага тыпу. Вядзецца будова 5-павярховых дамоў.

  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1862—1869 г., дзейнічае).
  • Свята-Раства-Багародзіцкая царква (XIX ст., дзейнічае ў прыстасаваным будынку).
  • Шпіталь (канец XIX — пачатак XX ст.)
  • Гістарычная забудова (XIX — пач. XX ст., захавалася часткова).
  • Геалагічнае агаленне «Чэрыкаў» — помнік прыроды республіканскага значэння.
  • Помнікі: землякам, савецкім воінам, партызанам, ахвярам фашызму.

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Царква (2-я пал. XIX ст.)

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 53.
  6. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 7.
  7. В. Н. Топоров. Прусский язык. A-D. Москва, 1975. С. 329.
  8. G. Gerullis. Balt.-slav. Suffix -īĸ- // Zeitschrift für vergleichende Sprachforschung auf dem Gebiete der Indogermanischen Sprachen. 50. Bd., 3./4. 1922. C. 248.
  9. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1969. С. 457.
  10. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 153—154.
  11. В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 401.
  12. а б История на Чериковский районный исполнительный комитет
  13. а б в г Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 748. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  14. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 252.
  15. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  16. Геральдика на Чериковский районный исполнительный комитет
  17. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. С. 334.
  18. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. С. 335.
  19. Chmara A. Czeryków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 850.
  20. а б в Беларусь 1995.
  21. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. С. 337.
  22. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. С. 339.
  23. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 335.
  24. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  25. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.