Абваленне плаціны Арбаат
Увечары 24 жніўня 2024 года абрынулася плаціна Арбаат на поўнач ад Порт-Судана. Абвал быў выкліканы моцнымі ападкамі і наступнай паводкай. Загінулі па меншай меры 148 чалавек[1], ад 150 да 200 чалавек прапалі без вестак[2]. Дакладныя звесткі аб трагедыі атрымаць цяжка з-за пашкоджання рэгіянальных тэлекамунікацыйных сетак і разбурэння дарог[3].
Арбаатская плаціна знаходзілася за 38 км на паўночным захадзе ад Порт-Судана на Чырвоным моры[3]. Апошні раз рамонтныя работы на ёй праводзіліся ў 2017 годзе[4]. Плаціна выступала ў якасці асноўнай крыніцы прэснай вады для горада, які стаў фактычнай сталіцай Судана пасля пачатку баёў у Хартуме ў ходзе супрацьстаяння САП і УСС[5]. У сувязі з ваеннымі дзеяннямі сюды прыбывала большая частка гуманітарнай дапамогі і вялікая колькасць унутрана перамешчаных асоб[1].
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый паведаміла, што былі пашкоджаны альбо разбураны дамы 50 000 жыхароў, пацярпелі семдзесят навакольных вёсак (з іх дваццаць былі знішчаны)[3][6].
25 жніўня месца трагедыі наведаў кіраўнік краіны Абдэль Фатах аль-Бурхан[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б "Flood surge in Sudan bursts dam, destroying villages and killing dozens". The Guardian [брытанская англійская]. 2024-08-26. ISSN 0261-3077. Праверана 2024-08-26.
- ↑ "Flood surge in Sudan bursts dam, destroying villages and killing dozens". The Guardian [брытанская англійская]. 2024-08-26. ISSN 0261-3077. Праверана 2024-08-26.
- ↑ а б в Sudan: Collapse of Arba’at Dam in Port Sudan, Red Sea State (26 August 2024) - Sudan (англ.). ReliefWeb (26 жніўня 2024). Праверана 26 жніўня 2024.
- ↑ Swath of death and destruction in wake of Sudan dam collapse (англ.). Radio Dabanga (26 жніўня 2024). Праверана 27 жніўня 2024.
- ↑ More than 60 reported killed in northeast Sudan dam collpase (англ.). Al Jazeera. Праверана 26 жніўня 2024.
- ↑ Port Sudan dam collapse kills 13, threatens water supply (англ.) . Sudan Tribune (26 жніўня 2024). Праверана 27 жніўня 2024.
- ↑ Sudan's top military leader visits site of collapsed dam (англ.) . Africanews (26 жніўня 2024). Праверана 27 жніўня 2024.