Абдэль Фатах аль-Бурхан
| Абдэль Фатах аль-Бурхан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| араб. عبد الفتاح عبد الرحمن البرهان | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Авад Мухамед Ахмед ібн Ауф | ||||||
| Пераемнік | ён сам (як старшыня суверэннага савета) | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
11 ліпеня 1960[1] (65 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | іслам і Khatmiyya[d] | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Прыналежнасць | Судан | ||||||
| Род войскаў | Узброеныя сілы Судана | ||||||
| Званне | генерал і генерал-лейтэнант | ||||||
| Бітвы | |||||||
Абдэль Фатах аль-Бурхан (араб. عبد الفتاح عبد الرحمن البرهان; нар. 11 ліпеня 1960[1], Кундата[d], Рэспубліка Судан[d][1]) — суданскі дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч[2]. З 25 кастрычніка 2021 з’яўляецца кіраўніком дзяржавы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аль-Бурхан вучыўся ў суданскім ваенным вучылішчы. Пазней таксама праходзіў навучанне за мяжой — у Егіпце і Іарданіі.
Кіраваў суданскім кантынгентам у Емене, у рамках аперацыі кааліцыі, якую ўзначальвае Саудаўская Аравія супраць паўстанцаў-хусітаў. Быў начальнікам штаба сухапутных войскаў, з лютага 2019 года — галоўны інспектар Узброеных Сіл. Стаяў за пераваротам 2019 года і арыштам прэзідэнта аль-Башыра.
21 жніўня 2019 года аль-Бурхан прынёс прысягу перад кіраўніком Вярхоўнага суда краіны, уступіўшы на пасаду старшыні Суверэннага савета Судана, пагадненне аб стварэнні якога было падпісана з апазіцыяй 17 жніўня.
25 кастрычніка 2021 года, пасля чарговага ваеннага перавароту, узяў усю паўнату ўлады, адхіліўшы з урада прадстаўнікоў грамадзянскіх.