Абвара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Абва́ра, паджога, пажога[1] — рэдкая рошчына (баўтуха) для загартоўвання распаленага да чырвані ў ганчарнай печы глінянага посуду. Рабілі з пшанічнай ці жытняй мукі на вадзе, часта з дабаўленнем бурачнага альбо капуснага расолу, дамешкам ільняной ці канаплянай трасты, тоўчанага драўніннага вугалю або сажы[1].

Такі працэс павялічваў трываласць чарапка і памяншаў яго порыстасць (водапранікальнасць), у выніку чаго вырабы набывалі плямістую афарбоўку або суцэльны налёт чорнага, шэрага, чорна-карычневага колеру[1]. У некаторых мясцовасцях такая кераміка называлася «гартаваная», «рабая»[2].

Абвара вядома з XII ст. па матэрыялах археалагічных раскопак на тэрыторыі Панямоння, Падзвіння, цэнтральнага рэгіёна Беларусі і Падняпроўя[2].

У XIX — пачатку XX ст. выкарыстоўвалася галоўным чынам вясковымі ганчарамі Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Абвара // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  2. 2,0 2,1 Здановіч, Н. І. Абвара / Н. І. Здановіч // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 12 — 13. — ISBN 978-985-11-0353-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]