Абварная кераміка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Абварна́я кера́міка, або гартава́ная кера́міка — гартаваныя ганчарныя вырабы, вядомыя многім народам лясной зоны Еўропы з часоў неаліту (8 — 3 тысячагоддзі да н.э.). Пасля абпальвання загартоўвалася ў абвары (адсюль назва).

У Беларусі была пашырана пераважна ў сельскіх ганчарных цэнтрах на поўначы і ў сярэдняй паласе краіны. Сярод іншых народных назваў абварной керамікі: рабая, чорная, шэрая. У гарадскіх і мястачковых асяродках абварную кераміку звычайна выраблялі паралельна з чорнаглянцаванай керамікай і глазураванай керамікай, у такіх выпадках яна была прадстаўлена толькі пячным посудам (пераважна гаршкамі).

У другой палове XX ст. вытворчасць абварной керамікі прыйшла ў заняпад, да 1970-х гадоў яе выраблялі толькі ў в. Ганявічы Клецкага раёна. Традыцыі вырабу абварной керамікі адроджаны ў 1990-я гады. У цяперашні час выкарыстоўваецца пераважна ў дэкаратыўных і сувенірных мэтах.

Сярод вядучых майстроў — А. Бараўцова (г. Гарадок), І. Дашкоў і Д. Касьяненка (Мінск), А. Кірычак (г. Салігорск), С. Шуневіч (г. Віцебск), В. Якавенка (г. Крычаў) і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]