Перайсці да зместу

Абдэль Рахман Джума

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абдэль Рахман Джума
Грамадзянства  Судан
Прыналежнасць Сілы аператыўнай падтрымкі
Званне генерал-маёр
Бітвы/войны Дарфурскі канфлікт, Канфлікт у Судане (2023)

Абдэль Рахман Джума (араб. عبدالرحمن جمعة‎‎) — генерал-маёр Сіл аператыўнай падтрымкі Судана.

Родам з Эд-Даэйна, Усходні Дарфур[1].

Змагаўся ў Дарфурскай вайне на баку ўрада.

Падчас барацьбы паміж УСС і САП быў камандуючым прыхільнікаў Махамеда Дагала ў Заходнім Дарфуры. Удзельнічаў у баях за Генейну[2][3].

Меркавана датычны да забойства губернатара рэгіёна Хаміса Абакара[4] . Акрамя таго, абвінавачваны ў шэрагу іншых парушэнняў, у тым ліку забойствах мірных жыхароў. Асобныя дзеянні генерала Асацыяцыяй адвакатаў Дарфура, якая заклікала распачаць супраць Джума крымінальную справу, разглядаліся як генацыд[5].

У жніўні 2023 года суданскі ўрад абвясціў яго ў вышук па падазрэнні ў ваенных злачынствах[6].

8 лістапада 2024 года Савет Бяспекі ААН увёў санкцыі ў дачыненні да вайскоўца за ўдзел у парушэннях правоў чалавека падчас канфлікту[7]. 12 лістапада аналагічны крок зрабілі ЗША[8].

  1. Ali, Douad. أذرع الدعم السريع.. من هم جنرالات حميدتي في السودان؟ (10 мая 2023).
  2. West Darfur governor abducted, killed as war in Sudan spreads (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2023. Праверана 19 жніўня 2023.
  3. Governor of West Darfur state assassinated after calling for international protection (англ.). Sudan Tribune. SudanTribune (15 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2023. Праверана 19 жніўня 2023.
  4. West Darfur governor abducted, killed as war in Sudan spreads (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 16 чэрвеня 2023.
  5. Sulimanm, Mohamed. مطالبة بإطلاق حملة كبري للملاحقة الجنائية لقائد الدعم السريع قطاع الجنينة (ар.). Dabanga Radio TV Online (25 чэрвеня 2023). Праверана 2 верасня 2023.
  6. mozdapress. لجنة جرائم الحرب تعلن "حميدتي" و45 آخرين كمطلوبين للعدالة (ар.). سودان تربيون (17 жніўня 2023). Праверана 2 верасня 2023.
  7. UN Security Council sanctions two generals from Sudan's paramilitary RSF. Al Jazeera (9 лістапада 2024).
  8. US imposes sanctions on West Darfur RSF commander. Radio Dabanga (13 лістапада 2024).