Аблога Арэнбурга
Аблога Арэнбурга | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Сялянская вайна ў Расіі, 1773—1775 | |||
Дата | 5 кастрычніка 1773 года — 23 сакавіка 1774 года | ||
Месца | Арэнбург | ||
Вынік | Зняцце аблогі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Аблога Арэнбурга — эпізод Сялянскай вайны 1773—1775 гадоў, вайсковая аперацыя паўстанцаў на чале з Е. І. Пугачовым супраць Арэнбурга. Гарнізон крэпасці паспяхова абараняўся з 5 кастрычніка 1773 года па 23 сакавіка 1774 года і дачакаўся зняцця аблогі пасля паражэння паўстанцаў каля Тацішчавай.
У горадзе знаходзіўся гарнізон з 3700 салдат і афіцэраў пад камандаваннем губернатара І. А. Рэйнсдорпа. Аблога крэпасці пачалася 5 кастрычніка 1773 года, на сабранай неўзабаве вайсковай радзе было прынята рашэнне абараняцца за сценамі крэпасці пад прыкрыццём артылерыі. Адною з прычын такога рашэння была боязь пераходу салдат і казакоў на бок Пугачова. Праведзеная 12 кастрычніка вылазка паказала, што ваявалі абложаныя неахвотна, і маёр С. Л. Навумаў, які кіраваў вылазкай, дакладваў пра выяўленыя «ў падначаленых сваіх нясмеласці і страху»[1]. Чатырохгадзінны бой скончыўся адступленнем атрада Наумава ў крэпасць, прычым атрад страціў 123 чалавекі забітымі[1]. Е. І. Пугачоў 20 кастрычніка і 2 лістапада 1773 года з 2-тысячным войскам ажыццявіў два штурмы, разлічваючы штурмам узяць крэпасць, але пацярпеў няўдачу і прыступіў да правільнай аблогі. Неўзабаве колькасць паўстанцаў ля сцен крэпасці ўзрасла да 25 тысяч чалавек[2].
Пашырэнне паўстання сур'ёзна занепакоіла ўрад, і на дапамогу абложанаму гарнізону былі пасланы войскі пад камандаваннем генерал-маёра В. А. Кара. Аднак, у баі ля Юзеевай 7—9 лістапада атрад пацярпеў паражэнне і быў вымушаны адступіць. Іншая частка ўрадавых войскаў пад камандаваннем брыгадзіра А. І. Корфа, якая рухалася з Верхнеазёрнай крэпасці, прабілася ў Арэнбург і праз некалькі дзён пасля прарыву выйшла з горада і ўступіла ў разлютаваны бой з паўстанцамі[1]. Пасля некалькіх гадзін бітвы атрад вярнуўся пад націскам мяцежнікаў.
У рамане А. Пушкіна «Капітанская дачка», дзе намалявана яркая карціна аблогі, згадана і пра тое, што зімою ў Арэнбургу пачаўся голад. У студзені Рэйнсдарпам была прадпрынята яшчэ адна спроба нападу на паўстанцаў, але яна зноў скончылася няўдала. Неўзабаве ўрад накіраваў супраць пугачоўцаў значныя сілы — некалькі кавалерыйскіх і пяхотных палкоў, якімі камандаваў генерал А. І. Бібікаў[1]. Пасля паражэння паўстанцаў каля Тацішчавай аблога Арэнбурга была знята[2].
Працяглая затрымка паўстанцаў пад Арэнбургам лічыцца вялікай памылкай Пугачова, бо яна прывяла да страты стратэгічнай ініцыятывы[1].
…Можна лічыць за шчасце, што гэтыя шэльмы прывязаліся цэлыя два месяцы да Арэнбурга і далей куды пайшлі— Кацярына II[1]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Цэнтр Сялянскай вайны 1773—1775 гадоў
- ↑ а б Шэфаў Н. А. Бітвы Расіі. — М.: АСТ, 2002. — (Ваенна-гістарычная бібліятэка). — ISBN 5-17-010649-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шефов Н. А. Битвы России. — М.: АСТ, 2002. — (Военно-историческая библиотека). — ISBN 5-17-010649-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтр Сялянскай вайны 1773—1775 гадоў (руск.)
- Сялянская вайна (руск.)