Аблога Полацка гунамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аблога Полацка
Асноўны канфлікт: Паход гунаў на Русь
Дата каля 447
Месца Полацк (Русь)
Вынік Захоп Полацка гунамі
Праціўнікі
Русіланд (Русь) Гуналанд (гуны)
Камандуючыя
Вальдзімар Атыла
Сілы бакоў
Невядома згодна з легендай, каля 20000
Страты
Невядома Невядома

Аблога Полацка гунамі (каля 447) — легендарная бітва, якая, згодна з сагай аб Тыдрэку Бернскім, з’яўляецца рашаючай часткай вайны Русіланда з Гуналандам.

Змест легенды[правіць | правіць зыходнік]

Тыдрэк угаварыў Атылу пачаць татальную вайну супраць Русі. Атыла сабраў не менш за 10 тысяч рыцараў. Затым запатрабаваў, каб прыйшлі да яго ўсе, якім споўнілася 20 гадоў і больш. І калі ён выехаў з гунскай зямлі, у яго было 20 тысяч рыцараў і шмат іншага войска. Ідзе ён з гэтым войскам на Русь і на Польшчу і спальвае крэпасці і замкі ўсюды, дзе ён праходзіць. І прыйшоў конунг Атыла з усім сваім войскам да горада, які завецца Полацкам (Pallteskiu у сазе). Горад гэты так умацаваны, што яны не ведаюць, як яго ўзяць. Была там моцная каменная сцяна, вялікія вежы і шырокія і глыбокія равы, а ў горадзе было вялікае войска для яго абароны, і тыя, хто ахоўваў горад, мала баяліся войска конунга Атылы. Калі стала зразумелым, што Палтэск’ю не ўзяць прыступам, Атыла загадаў паставіць шатры ды падзяліў войска на тры часткі: «пад сваёй харугвай ён ставіць 10 тысяч, а іншых 10 тысяч рыцараў размяшчае ў іншым стане, а над імі начальнікам Тыдрэка Бернскага, а за тым аддзелам хадзіла ўслед багата валацуг, а ў трэцім стане ставіць ён 10 тысяч рыцараў пад кіраўніцтвам маркграфа Радынгейра, і мелася ў яго вялікая група блазнаў».

Усе тры начальнікі ставяць у сваіх станах уласныя шатры насупраць горада, «і шмат дзён змагаюцца яны з гараджанамі, здзяйсняючы шмат вялікіх учынкаў, і кожны бок церпіць ад іншага вялікія страты». Так працягвалася тры месяцы, пакуль конунг Тыдрэк не прапанаваў конунгу Атыле падзяліць сілы — некаму застацца пад Палтэск’ю, а іншым рушыць далей на Русь. Атыле ж здавалася, што «гарадскі мур значна парушаны, бо дзень і ноч дзейнічалі сценабітныя машыны, якія рухала не менш за 300 чалавек, і было іх багата ў кожным аддзеле». І адказваў конунг Атыла конунгу Тыдрэку: «Дарагі дружа, так шмат намаганняў зрабіў я, каб узяць гэты горад, што не жадаю з’ехаць адсюль перш, чым мой сцяг будзе пастаўлены на бастыёнах горада».

У рэшце рэшт Тыдрэк са сваім аддзелам сышоў да Смаланду (Смаленска), а праз тры дні Атыла «робіць такі моцны штурм горада [Палтэск’ю] з ваеннымі машынамі і самастрэламі, што ім удаецца ўзяць горад. І ў гэты дзень гуны ўвайшлі ў горад з усім сваім войскам, перабілі шмат людзей ды ўзялі незлічоную здабычу, амаль увесь горад зраўнялі з зямлёй. У той час былі здзейснены ўчынкі, якія яшчэ можа бачыць кожны, хто прыходзіць у гэты горад».

Аналіз легенды[правіць | правіць зыходнік]

Вядома, апісанні Полацка, ды яшчэ ў Атылавы часы, у V ст., выглядаюць нерэальна, але калі гэтыя падзеі і маглі адбывацца, то толькі ў час пахода Атылы на Візантыю, які адбываўся ў 447 годзе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]