Вальдзімар
Вальдзімар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Valdimarr | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | Смаленск | ||||||
Бацька | Гертніт[d] | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | князь | ||||||
Бітвы | Аблога Полацка гунамі |
Вальдзімар (нарв. Valdimarr) — паданневы конунг Русі (Русіланд), Польшчы (Пуліналанд) і Полацка (Палціскі).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле сагі пра Тыдрэка Бернскага (запісанай 2-й палове XIII ст.), конунг Русі Гертніт перад смерцю падзяліў свае ўладанні паміж трыма сынамі -- старэйшы Азантрыкс (Ósantrix) атрымаў Вількіналанд, малодшы Вальдзімар (Valdimarr) усходнюю частку — Русіланд (Русь) і Пуліналанд (Польшча), а сын наложніцы Іліас стаў ярлам Грэцыі (Grikkland).
Ва ўладарства Азантрыкса і Вальдзімара адбываецца ўзвышэнне гуна Атылы, ён падпарадкоўвае Гуналанд, якім да гэтага валодаў стары конунг Міліас. Далей Атыла сватаецца да дачкі Азантрыкса — Эрке, але не адразу дамагаецца свайго, таму ідзе вайной на Вількіналанд. У вайне гіне Азантрыкс, а яго дачка Эркана становіцца жонкай Атылы.
Пасля гібелі брата Вальдзімар сам ідзе вайной на гунаў (Гуналанд) і руйнуе ўладанні Атылы, пачынаецца вайна. У гэтых падзеях на баку Атылы ўдзельнічае галоўны герой сагі — Тыдрэк Бернскі. У адной з бітваў апісваецца паядынак Тыдрэка Бернскага з Тыдрэкам, сынам Вальдзімара. Далей Атыла з вялікім войскам пачынае паход на Вальдзімара і спусташае Русь і Польшчу (Русіланд і Пуліналанд). Вырашальныя бітвы адбываюцца каля Полацка (Palteskia), які бярэ сам Атыла, і Смаленска (Smálenzkju), які бярэ Тыдрэк Бернскі. У гэтай вайне Вальдзімар і яго сын гінуць, застаецца толькі смаленскі ярл Іран, брат конунга Вальдзімара. Пасля перамогі Атыла прызначыў Ірана «кіраваць тым царствам, судзіць па земскаму праву і плаціць даніны конунгу Атыле і даваць яму падмогі, калі яму спатрэбіцца».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Литература
[правіць | правіць зыходнік]- Сага пра Тыдрэка Бернскага
- Сагі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 202.
- Текст по изд.: Веселовский А. Н. Русские и вильтины в саге о Тидреке Бернском. // ИОРЯИС. Т. ХШ. Кн.1. СПб., 1906.