Ваджэнне Сулы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Абрад «Ваджэнне Сулы»)

Ваджэнне Сулы — абрад накіраваны на забеспячэнне добрай ураджайнасці, здароўе ўсіх мясцовых жыхароў і абарону ад прыроднай стыхіі — маланкі. Нематэрыяльная гісторыка-культурнай каштоўнасць Гомельскай вобласці, якая уключана у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі[1]. Праводзяць на другі дзень праваслаўнага Вялікадня.

Штогадовае правядзенне «Ваджэння Сулы» было перапынена ў 1967 г. мясцовай уладай і адноўлена у 2007 г., намаганнямі мясцовых энтузіястаў пры падтрымцы настаўнікаў і кіраўнікоў Маркавіцкага дзіцячага сада—сярэдняй школы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Слова «Сула» ў разуменні вяскоўцаў азначае як само абрадавае дзейства, так і сукупнасць усіх яго ўдзельнікаў. У Суле аб’ядноўваюцца дзве суседнія вёскі Гомельскага раёна — Гадзічава і Маркавічы — і іх жыхары. Асноўныя ўдзельнікі — мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзействаў — жанчыны і дзяўчаты, якія апранаюцца ў прыгожыя і па-мясцоваму адметныя самаробныя касцюмы[2].

Пасля Пасхальнай літургіі ў Свята-Кацярынінскай царкве ў вёсцы Гадзічава жанчыны і дзяўчаты выходзяць на скрыжаванне дарог каля храма і водзяць старажытныя мясцовыя карагоды — «танкі». Узяўшыся пад рукі, радамі ідуць з песняй «Як ішла Сула», а затым з прыпеўкамі пад гармонік рухаюцца ў бок вёскі Маркавічы ўздоўж старога Кацярынінскага шляху.

У Маркавічах на ўсіх скрыжаваннях дарог, якія трапляюцца ўдзельнікам Сулы падчас абыходу вёскі, «танкі» паўтараюцца, а рух уздоўж дарогі суправаджаецца абрадавым спевам, гульнямі і прыпеўкамі пад гармонік.

Завяршаецца абрадавае свята каля сельскага дома культуры сумесным пачастункам і гуляннем.

Зноскі