Свята-Кацярынінская царква (Гадзічава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Кацярынінская царква
52°06′10,85″ пн. ш. 31°11′59,59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гадзічава
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская і Жлобінская
Благачынне Гомельскае раённае
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1822 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000205шыфр 312Г000205
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Кацярынінская царква — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваная ў 1822 годзе з цэглы ў вёсцы Гадзічава Гомельскага раёна.

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтрычны квадратны ў плане аб’ём завершаны драўляным чатырохгранным плоскім барабанам. Галоўны і бакавыя фасады вылучаныя чатырохкалоннымі порцікамі дарычнага ордара, алтарны — рызалітам. Храм перакрыты пакатым шматгранным шатром. Плоскасныя атынкаваныя фасады расчлянёныя дзвюма ярусамі лучковых аконных праемаў з замковым каменем у ліштвах, аперазаныя міжпаверхавай цягай і прафіляваным карнізам з сухарыкамі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер царквы

У цэнтральную залу з плоскай столлю чатырма шырокімі аркамі раскрываюцца вузкія памяшканні прытвора, прыдзелаў з самастойнымі ўваходамі і апсіды, па баках якой вылучаныя невялікія рызніцы абапал апсіды, дзякоўская і хрысцільня — абапал прамавугольнага прытвора. Столь абапіраецца на 4 вуглавыя пілоны, цераз якія перакінуты аркі.

Помнік рэспубліканскага значэння.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]