Ваджэнне Сулы
Артыкул трэба цалкам перапісаць. |
Ваджэнне Сулы — абрад накіраваны на забеспячэнне добрай ураджайнасці, здароўе ўсіх мясцовых жыхароў і абарону ад прыроднай стыхіі — маланкі. Нематэрыяльная гісторыка-культурнай каштоўнасць Гомельскай вобласці, якая уключана у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі[1]. Праводзяць на другі дзень праваслаўнага Вялікадня.
Штогадовае правядзенне «Ваджэння Сулы» было перапынена ў 1967 г. мясцовай уладай і адноўлена у 2007 г., намаганнямі мясцовых энтузіястаў пры падтрымцы настаўнікаў і кіраўнікоў Маркавіцкага дзіцячага сада—сярэдняй школы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Слова «Сула» ў разуменні вяскоўцаў азначае як само абрадавае дзейства, так і сукупнасць усіх яго ўдзельнікаў. У Суле аб’ядноўваюцца дзве суседнія вёскі Гомельскага раёна — Гадзічава і Маркавічы — і іх жыхары. Асноўныя ўдзельнікі — мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзействаў — жанчыны і дзяўчаты, якія апранаюцца ў прыгожыя і па-мясцоваму адметныя самаробныя касцюмы[2].
Абрад «Ваджэнне Сулы» ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці ўяўляе сабой адметнае праяўленне веснавой абраднасці, семантычна скіраванае на забеспячэнне добрай ураджайнасці на агародзе і палетках, а таксама на здароўе ўсіх мясцовых жыхароў і засцярогу ад прыроднай стыхіі — маланкі. У ваджэнні Сулы аб’ядноўваюцца вёскі Гадзічава і Маркавічы і іх жыхары. Асноўныя ўдзельнікі — мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзей — жанчыны і дзяўчаты, якія апранаюцца ў прыгожыя, па-мясцоваму адметныя, самаробныя строі.
«Сула» ў разуменні жыхароў Маркавіч і Гадзічава — гэта як само абрадавае дзейства, так і сукупнасць усіх яго ўдзельнікаў. Слова «сула» мае розныя трактоўкі значэння. Гэта і рух, плынь, рака (чалавечая рака, якая цячэ па русле вуліц), і від зброі (дзіда ці рагаціна). Апошняе збліжае па сэнсу словы «сула» і «страла» (і адпаведна варыянты назваў абраду «Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)».
Ваджэнне Сулы адбываецца на другі дзень Вялікадня. Пачынаецца ў вёсцы Гадзічава адразу пасля Велікоднай літургіі, што праходзіць у мясцовай Свята-Кацярынінскай царкве. Жанчыны і дзяўчаты выходзяць на скрыжаванне дарог ля царквы і заводзяць старажытныя мясцовыя карагоды («танкí») — колавы («Як на нашай вуліцы шырокая возера»), змейкай («крывы»: «А ў крывога танка, да не выведу канца»), карагоды-гульні «Чарнабрывы каралёк» і «Падшыбну кабыліцу», падчас апошняга падкідваюць угору маленькіх дзяўчатак з воклічамі «Вялікае расці!», «Здаровае расці!». Пасля ўсе ўдзельнікі абраду становяцца ў шэрагі, узяўшыся пад рукі, і ідуць з песняй «Як ішла Сула» (лінейны карагод), а затым з прыпеўкамі і песнямі пад гармонік у бок вёскі Маркавічы, уздоўж Кацярынінскага шляху. У Маркавічах на ўсіх скрыжаваннях дарог, якія трапляюцца ўдзельнікам Сулы падчас абыходу вёскі, «танкí» паўтараюцца, а рух уздоўж дарогі суправаджаецца гульнёй «Гарэпня», спевамі «Як ішла Сула», прыпеўкамі і песнямі пад гармонік. На ўсім шляху да Сулы далучаюцца ўсе ахвотныя. Завяршаецца абрадавае шэсце каля сельскага дома культуры, дзе маркаўчанка з кулічом на ручніку сустракае прадстаўніцу Гадзічава і яны хрыстосуюцца. Свята заканчваецца сумесным частаваннем і гуляннем. Ваджэнне Сулы — лакальная праява рэгіянальнага абраду «Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)», які мае багатую лакальную спецыфіку на такіх узроўнях, як назва, час і месца правядзення, структура, склад удзельнікаў, семантыка рытуальных дзеянняў, сімволіка прадметнай атрыбутыкі і г.д.
Семантыка абраду «Ваджэнне Сулы» ў Гомельскім раёне сканцэнтравана ў магічнай прымеркаванасці абрадавых дзеянняў і песень да добрай ураджайнасці на агародзе і палетках, а таксама засцярогі ад звышнатуральнага ўздзеяння і забеспячэння здароўя ўсіх вяскоўцаў. Лакальнай адметнасцю з’яўляецца пачатак рытуалаў у адной вёсцы і іх завяршэнне ў другой (Гадзічава і Маркавічы, Краўцоўка і Дзікалаўка), што садзейнічае яднанню супольнасцей.
Ваджэнне Сулы ў вёсках Гадзічава і Маркавічы Гомельскага раёна адрозніваецца дакладнай прымеркаванасцю да другога дня Вялікадня. Сула распачынае час моладзевых гулянняў на вуліцы пасля халоднай пары году і Велікоднага паста. Карагоды і гульні, якія выконваюцца ўдзельнікамі, уяўляюць лакальныя варыянты тыпавых прыкладаў, распаўсюджаных на тэрыторыі бытавання абраду «Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)».
Штогадовае правядзенне абраду «Ваджэнне Сулы» ў вёсках Гадзічава і Маркавічы Гомельскага раёна было адноўлена ў 2007 г. пасля 40-гадовага перапынку (у 1967 г. традыцыя была прыпынена мясцовай уладай).
Пасля Пасхальнай літургіі ў Свята-Кацярынінскай царкве ў вёсцы Гадзічава жанчыны і дзяўчаты выходзяць на скрыжаванне дарог каля храма і водзяць старажытныя мясцовыя карагоды — «танкі». Узяўшыся пад рукі, радамі ідуць з песняй «Як ішла Сула», а затым з прыпеўкамі пад гармонік рухаюцца ў бок вёскі Маркавічы ўздоўж старога Кацярынінскага шляху.
У Маркавічах на ўсіх скрыжаваннях дарог, якія трапляюцца ўдзельнікам Сулы падчас абыходу вёскі, «танкі» паўтараюцца, а рух уздоўж дарогі суправаджаецца абрадавым спевам, гульнямі і прыпеўкамі пад гармонік.
Завяршаецца абрадавае свята каля сельскага дома культуры сумесным пачастункам і гуляннем.
Паходжанне элемента
[правіць | правіць зыходнік]Вытокі рэгіянальнага абраду «Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)», лакальнай праявай якога з’яўляецца ваджэнне Сулы, палягаюць у архаічнай эпосе. На сучасную тэрыторыю бытавання (сярэдняе Падняпроўе і басейны рэк Сож і Дзясна — тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Беларусі, паўднёва-заходняй Браншчыны (Расія) і паўночна-ўсходняй Украіны) абрад хутчэй за ўсё быў прынесены плямёнамі радзімічаў і на працягу многіх стагоддзяў перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Першыя навуковыя запісы абраду «Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)» былі зроблены ў 1814—1819 гадах З. Даленга-Хадакоўскім, а ў далейшым зафіксаваны ў матэрыялах Я. Ф. Галавацкага, А. Л. Мятлінскага, А. І. Рубцова, З. Ф. Радчанка, Е. Р. Раманава, У. М. Дабравольскага, П. П. Чубінскага, А. Е. Грузінскага, К. Машынскага, М. Каршукова і іншых. «Стралу» («Сулу») вывучалі Г. А. Барташэвіч, В. Я. Гусеў, Ю. І. Марчанка, Л. М. Салавей, Л. К. Алексютовіч, К. П. Кабашнікаў, В. Д. Ліцвінка, З. Я. Мажэйка, В. А. Пашына, Ю. М. Чурко, В. І. Ялатаў. Апошнія дзесяцігоддзі абрад «Ваджэнне і пахаванне Стралы (Сулы)» на аснове сучасных экспедыцыйных запісаў апісвалі такія даследчыкі, як В. С. Новак, Т. В. Валодзіна, А. Ю. Лозка, М. А. Козенка, Р. М. Кавалёва, Т. І. Кухаронак, Г. І. Лапацін, І. Ю. Смірнова, І. В. Глушэц.
Менавіта «Сулу» ў Гомельскім раёне апісала В. С. Новак. У 2007 годзе выйшаў у свет зборнік «Народная духоўная спадчына Гомельскага раёна». Аўтар-укладальнік яго — В. С. Новак, яна ж прыводзіць тут экспедыцыйныя запісы студэнтаў Гомельскага ўніверсітэта з в. Маркавічы ад Уніятава І. С., 1924 г.н., Мельнікавай В. У., 1926 г.н., Трыгубавай І. У., 1924 г.н. В. С. Новак пісала: «Па сведчанні нашых славутых фалькларыстаў ХІХ ст. З. Радчанка і Е. Раманава, на тэрыторыі Гомельскага раёна быў вядомы звычай „вадзіць Сулу“». У працах гэтых збіральнікаў няма падрабязных звестак, апісанняў абраду. Сама Новак падрабязна апісала абрад «вадзіць Сулу» ў вёсках Краўцоўка, Грабаўка, Глыбоцкае, Новая Гута, суправадзіўшы запісы тэкстамі карагодаў (матэрыялы прыкладаюцца ў Дадатку). Гэта вёскі ў наваколлі Маркавіч. У асноўным іх абрады, акрамя Новай Гуты, падобныя да маркавіцкай «Сулы». Звесткі пра абрад змяшчае і двухтомнік з серыі «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў», т. 6: «Гомельскае Палессе і Падняпроўе», прысвечаны Гомельскай вобласці.
Актывізацыя збору звестак па гісторыі і культуры Маркавіч і суседніх вёсак Гомельскага раёна адбылася ў пачатку 2000-х гадоў. Гэтай працай заняўся Рыгор Ціханавіч Басаў, ураджэнец вёскі Гадзічава, тагачасны настаўнік рытмікі і танца ДУА «Маркавіцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа», пры падтрымцы і непасрэдным удзеле былога кіраўніка народнага клуба майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Родник» Гомельскага раённага дома культуры Наталлі Алегаўны Крумкачовай, дырэктара і настаўніка гісторыі ДУА «Маркавіцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа» Мікалая Сцяпанавіча Пашчанкі, настаўніцы геаграфіі і хіміі Марыі Аляксандраўны Герасенка.
Паводле звестак ад мясцовых старажылаў, Сулу ў вёсках Гадзічава і Маркавічы вадзілі на працягу многіх пакаленняў. Адбываўся абрад штогод на другі дзень Вялікадня — ад канца Гадзічава, праз Маркавічы, у канец вуліцы Сялянскай. Пасля завяршэння абраду там, за вёскай, адбывалася частаванне абрадавымі велікоднымі стравамі, якія раскладвалі на разасланыя на зямлі посцілкі, гулянне з песнямі і танцамі.
Напачатку 1960-х кіраўніцтва мясцовай сельскай гаспадаркі непрыязна ставілася да ўдзельнікаў абраду, бо яны адмаўляліся працаваць у святочны для іх дзень. Падчас правядзення Сулы ў 1967 г. старшыня гаспадаркі стаў сцябаць жанчын пугай, каб тыя ішлі працаваць. Тады актыўная жывая традыцыя была спынена. Але старэйшае пакаленне жыхароў вёсак Гадзічава і Маркавічы яшчэ да сярэдзіны дзевяностых гадоў збіралася за вёскамі, каб вадзіць танкí, выконваць абрадавыя песні. Калі па стану здароўя жанчыны не маглі ўжо гэта рабіць, то збіраліся ля сваіх падворкаў і выконвалі абрадавыя песні. У 2007 г., пасля 40-гадовага перапынку, штогадовае правядзенне абраду «Ваджэнне Сулы» было адроджана намаганнямі Р. Ц. Басава і іншых мясцовых настаўнікаў. Аднаўленне абраду адбылося цалкам на аснове звестак ад старэйшых жыхароў вёсак Маркавічы, Гадзічава і Краўцоўка, якія бралі ў ім удзел раней і памяталі яго. Колькі маглі па стану здароўя, яны ўдзельнічалі ў адноўленым абрадзе. На цяперашні час многія інфарматары пайшлі з жыцця, стан здароўя астатніх ужо не дазваляе ім удзельнічаць у Суле, таму яны выказваюць вялікія спадзяванні на працяг традыцыі моладдзю. З 2007 г. абрад штогод праводзіцца ў асноўным з захаваннем першародных форм, структуры, мясцовых асаблівасцей на ўзроўнях моўнай гаворкі, меласу, формы карагодаў і гульняў, традыцыйнага строю і абрадавых страў. Змянілася траекторыя руху Сулы па в. Маркавічы, на што паўплывала з’яўленне ў вёсцы новых вуліц (Лясная, Міра, Калініна і Мінская) пасля 1986 г., дзе сталі жыць чарнобыльскія перасяленцы.
Стала іншым месца правядзення пасляабрадавага сумеснага гуляння і частавання. У 2007—2016 гг., калі абрад актыўна падтрымліваўся кіраўніцтвам мясцовай школы, гэта была пляцоўка каля школы, у 2017—2018 гг. — пляцоўка каля Сельскага Дома культуры. Аднак удзельнікі абраду плануюць аднавіць завяршэнне абраду за вёскай, у полі, калі стравы для частавання будуць раскладацца на разасланыя на зямлі тканыя посцілкі, з правядзеннем там жа танцаў і гульняў. У 2013 г. Рыгор Ціханавіч Басаў стаў святаром, зараз жыве ў в. Карма Добрушскага раёна. Да пачатку 2017 г. этнаграфічна-краязнаўчую дзейнасць (у тым ліку правядзенне Сулы) настаўнікаў і вучняў Маркавіцкай школы падтрымліваў яе дырэктар, М. С. Пашчанка, які пасля сышоў на заслужаны адпачынак. Краязнаўчую і навуковую працу з дзецьмі працягвае настаўніца М. А. Герасенка. У 2017—2018 гг. Сулу ініцыіравалі і правялі мясцовыя актывісты з дапамогай устаноў культуры Гомельскага раёна і аматараў фальклору і краязнаўства.
Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі
[правіць | правіць зыходнік]1) Эстэтычная функцыя. Абрад стварае адметнае, сапраўды прыгожае свята вёскі: жанчыны і дзяўчаты апранаюць маляўнічыя самаробныя строі, вянкі і галаўныя ўборы, водзяць карагоды-«танкí» і спяваюць.
2) Кансалідуючая функцыя. У падрыхтоўцы і адпраўленні абраду бяруць удзел людзі рознага ўзросту, жыхары суседніх вёсак, што дае адчуванне еднасці, спрыяе ўстойлівасці мясцовай супольнасці.
3) Функцыя тэмпаралізацыі культуры. Правядзенне абраду ў пэўны час — на другі дзень Вялікадня — уплывае на вылічэнне, разуменне і адчуванне часу мясцовай супольнасцю, злучае ў адзіным сэнсавым кантэксце важныя этапы жыцця соцыуму і цыклы прыроды. Паступова ў жыхароў Маркавіч і Гадзічава аднаўляецца і фарміруецца спрадвечнае ўспрыманне абраду як сакральнага дзейства (адпаведна вылучаецца і сакральная функцыя), мэта якога — садзейнічаць плоднасці нівы і зберагчы сяло і людзей ад розных бед і прыродных катаклізмаў. Яны разумеюць сэнс фразы старажылаў як запавет захаваць абрад: «Каб у нас усё радзіла і маланка нас не біла». Выкліканне дажджу ў час росту збожжа, адвядзенне ад вёскі маланкі — «Перуновай стралы» — выступаюць аднымі з асноўных сакральных функцый веснавога абраду ваджэння і пахавання Стралы, лакальнай праявай якога з’яўляецца ваджэнне Сулы. Магія абраду заключаецца ў тым, каб гэты перыяд быў максімальна скіраваны на паспяванне ўраджаю і не прынёс шкоды людзям, пасевам і скаціне, а таксама жытлу ад нябеснай стыхіі маланкі-агню. Будучы ўраджай дасць дабрабыт і забяспечыць працяг роду. Ваджэнне лінейных, колавых і карагодаў змейкай падчас абраду графічна паўтарае касмічна-прыродныя працэсы гэтага перыяду: Сонца сагравае і апладняе Зямлю нябеснай вільгаццю.
4) Функцыя самасцвярджэння супольнасці ў этнічным плане і адпаведна фарміравання патрыятызму на аснове этнічнай культуры. Ад гісторыі вёскі і абраду «Сула», пра які расказваюць старажылы, узнікае цікавасць да гісторыі роду, малой радзімы, што вельмі важна для станаўлення асобы і фарміравання ў маладога пакалення любові да роднага краю.
5) Камунікатыўная функцыя. Самаарганізацыя вясковай веснавой абраднасці «Сулы» спрыяе ўмацаванню сямейных адносін і традыцый. Дзеці змалку вучацца спяваць, танцаваць, цаніць прыгажосць народнага строю, вучацца паводзінам у царкве і падчас абраду, у іх фарміруецца паняцце «спадчына маёй вёскі», што на ўсё жыццё звязвае розныя пакаленні жывых з продкамі