Абранне вечнасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Літаратурны твор
Абранне вечнасці
Абра́нне ве́чнасці
Выданне
Вокладка кнігі
Жанр: дакументалістыка
Аўтар: Алена Аляксандраўна Яскевіч
Мова арыгінала: беларуская
Дата напісання: 1999
Дата першай публікацыі: 1999
Асобнае выданне: 1999
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Колькасць старонак: 319
Ілюстратар: Л. І. Мележ
Афармленне: Л. К. Лявонаў
Носьбіт: кніга
ISBN: 985-02-0490-7

«Абранне вечнасці: універсалізм традыцыі і гістарызм сучаснасці» — навуковае выданне, створанае Аленай Аляксандраўнай Яскевіч у 1999 годзе. Кніга была надрукавана мінскім выдавецтвам «Мастацкая літаратура» тыражом 1700 экзэмпляраў[1].

Апісанне кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Манаграфія прысвечана унікальным духоўным здабыткам нашай старажытнасці, «залатому веку» беларускай філалогіі, — да гэтай пары найменей вывучаным старонкам айчыннага пісьменства. Новае по метадалагічных падыходах (канцэпцыя агульнафілалагічнай цэласнасці) даследванне разглядае найбагацейшыя пласты старажытнасці і духоўныя явы сучаснасці ў адзінстве гісторыка-літаратурнага працэсу, у арганічнай пераемнасці мінулых і сённяшніх звенняў нацыянальнага Адраджэння. Адрасуецца філолагам, гісторыкам, культуролагам, шырокаму чытачу, можа быць выкарыстана ў якасці навучальнага дапаможніка для курсаў тэорыі і гісторыі беларускай мовы і літаратуры.

Іншыя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

Навуковы рэдактар і аўтар пасляслоўя доктар гуманітарных навук, прафесар І. Я. Квін. Рэцэнзенты: доктар гуманітарных навук, прафесар М. Б. Шэр; доктар гуманітарных навук, прафесар Ян Чыквін.

Зноскі

  1. Яскевіч Алена, Абранне вечнасці. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat. Праверана 29 верасня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]