Перайсці да зместу

Kamunikat.org

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Kamunikat.org
Выява лагатыпа
URL kamunikat.org
Тып сайта Інтэрнэт-бібліятэка
Рэгістрацыя Няма
Мова(-ы) Беларуская, англійская, польская
Уладальнік Радыё Рацыя
Аўтар Яраслаў Іванюк

Kamunikat.org (Камунікат) — беларуская інтэрнэт-бібліятэка, адна з найбуйнейшых у свеце[1]. Стваральнік рэсурса — журналіст польскага радыё Беласток Яраслаў Іванюк.

Узнікла як аднайменная старонка бюлетэня Беларускай рэдакцыі радыё Палонія, якая з часам пачала ператварацца ў інтэрнэт-бібліятэку.

У ліпені 2023 года рашэннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ да сайта быў абмежаваны на тэрыторыі Беларусі[2]. У 2025 годзе сайт і старонкі праекта дадалі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[3].

У сакавіку 2026 года КДБ Беларусі аб’явіў экстрэмісцкім фарміраваннем кааліцыю некалькіх выдавецтваў, уключаючы Kamunikat.org[4].

Анлайн-бібліятэка

[правіць | правіць зыходнік]

Складаецца з трох асноўных раздзелаў — «кнігі», «часопісы» і «артыкулы». Налічвае больш за 1000 беларускіх кніжак і часопісаў[5].

На галоўнай старонцы рэсурса штодзённа рэгіструецца каля тысячы наведванняў.

Выдавецкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 2021 года Kamunikat.org пачаў выдавецкую дзейнасць. Выйшаў шэраг папяровых выданняў Уладзіміра Някляева, Віктара Марціновіча, Ганны Янкуты, зборнік «Нерасстраляныя», 10 кніг Уладзіміра Арлова і інш.

Зноскі