Абрахам дэ Муаўр
Абрахам дэ Муаўр | |
---|---|
Abraham de Moivre | |
![]() Абрахам дэ Муаўр | |
Дата нараджэння | 26 мая 1667[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1754[1][2] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, статыстык, астраном |
Навуковая сфера | тэорыя імавернасцей[4], матэматыка[4], статыстыка[4] і астраномія[4] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Jacques Ozanam[d] |
Член у | |
![]() |
Абрахам дэ Муаўр (Abraham de Moivre, 26 мая 1667, Вітры-ле-Франсуа-27 лістапада 1754, Лондан) — англійскі матэматык французскага паходжання.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Муаўр адкрыў (1707) формулу Муаўра для ўзвядзення ў ступень (і здабывання каранёў) камплексных лікаў, зададзеных у трыганаметрычнай форме.
Ён першы пачаў выкарыстоўваць узвядзенне ў ступень бясконцых шэрагаў.
Яму і Дж. Стырлінгу належыць асімптатычны выраз фактарыяла, які носіць назву формулы Стырлінга.
Акрамя аналізу, Муаўр унёс вялікі ўклад у тэорыю імавернасцей. Даказаў асобныя выпадкі тэарэмы Лапласа. Правёў імавернаснае даследаванне азартных гульняў і шэрагу статыстычных дадзеных па народанасельніцтву. Акрамя звычайнага, ён выкарыстаў раўнамернае размеркаванне. Для дыскрэтнага выпадку выкарыстаў і глыбока даследаваў паслядоўнасці, названыя ім рэкурэнтнымі (зваротнымі). Большасць вынікаў дэ Муаўра была неўзабаве перакрыта працамі Лапласа; ступень магчымага ўплыву дэ Муаўра на Лапласа няясная.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1697), Парыжскай (1754) і Берлінскай (1735) акадэмій.
Зноскі
- ↑ а б Abraham Moivre // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Abraham de Moivre // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Муавр Абрахам де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 542. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Абрахам дэ Муаўр (англ.) у архіве MacTutor.
- Нарадзіліся 26 мая
- Нарадзіліся ў 1667 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Марна
- Памерлі 27 лістапада
- Памерлі ў 1754 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі XVII стагоддзя
- Матэматыкі XVIII стагоддзя
- Матэматыкі Вялікабрытаніі