Абрэвіятура (нумізматыка)
Выгляд
Абрэвіятура — скарачэнне асобных слоў у манетных легендах з мэтай эканоміі месца ў полі манеты і пашырэння інфармацыйнага зместу.
Дзве і больш абрэвіятуры на полі размяжоўваліся значкамі (кропка, двухкроп'е, зорачка і г.д.). Распаўсюджана была ініцыяльная абрэвіятура (злучэнне пачатковых літар слоў), звязаная ў большасці з тытуламі эмітэнтаў: R (лац.: rex — кароль), C (лац.: comes — граф), D (лац.: dus — герцаг, князь), IMP (лац.: imperator — імператар), EP S (лац.: epi scopus — біскуп). Ужываліся абрэвіятуры і ў форме ўстойлівых лексічных абаротаў: D G (лац.: dei gratia — з божай ласкі), MON NOV (лац.: moneta nova — новая манета) і інш. Сустракаецца абрэвіятура таксама на кафлі, зброі, посудзе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Абрэвіятура // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 23. — ISBN 5-85700-077-7.