Авенір Вайнштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Авенір Вайнштэйн
Дата нараджэння 8 ліпеня 1934(1934-07-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 2018(2018-06-10) (83 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, джазмен, журналіст, кларнетыст, барабаншчык, кампазітар, аранжыроўшчык, фатограф, фотакарэспандэнт
Інструменты кларнет і барабан
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Авенір Вайнштэйн (8 ліпеня 1934, Харкаў — 10 чэрвеня 2018, Кіль) — беларускі журналіст і джазмен.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 годзе паступіў у маскоўскую школу ваенна-музыканцкіх выхаванцаў па класе кларнета[1]. У 1948—1950 гадах як бубнач і фанфарыст браў удзел у парадах на Краснай плошчы[1]. Скончыў Калінінградскае абласное музычнае вучылішча і інстытут імя Гнесіных у Маскве па класе кларнета.

У 1950-я гады прыехаў працаваць у Мінск, у аркестр Дзяржаўнага ансамбля танца БССР[1]. У 1960-я гады стварыў першы ў краіне «Беларускі дыксіленд», з якім аб’ездзіў увесь СССР. Таксама шмат выступаў як саліст-кларнетыст[2].

Як журналіст Вайнштэйн пачаў працаваць у 1955 годзе. Актыўна публікаваўся ў беларускіх газетах. З 1967 года на пастаяннай аснове супрацоўнічаў з газетай «Вячэрні Мінск», друкаваўся ў газеце «Знамя юности» і «Советская Белоруссия», а таксама вёў музычныя праграмы на Беларускім радыё[2]. Яго фотарэпартажам пачынаўся ў 1967 годзе першы нумар газеты «Вячэрні Мінск»[3].

У апошнія гады джазмен выступаў у Мінску з ансамблямі «AVENIR-BAND» і «У джазе толькі дзядулі». Сярэдні ўзрост музыкантаў у іх быў каля 60-70 гадоў[2].

Памёр праз некалькі дзён пасля хірургічнай аперацыі на пазваночніку ў нямецкім Кілі[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]