Агадэс
| Населены пункт | |
| Агадэс | |
|---|---|
| фр.: Agadez | |
| 16°58′20″ пн. ш. 7°59′27″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 520 ± 1 м |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Паказаць/схаваць карты | |
Агадэс[2] (фр.: Agadez) — найбуйнейшы горад на поўначы Нігера. Насельніцтва — 88 569 чалавек (2005). Знаходзіцца ў пустыні Сахара, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі Нігера. Існаваў як мінімум яшчэ да XIV стагоддзя. У 1449 годзе робіцца адміністрацыйным цэнтрам султаната. Каля 1500 года заваяваны імперыяй Сангай. На той момант насельніцтва горада ўжо складала каля 30 тысяч чалавек. У той перыяд быў адным з ключавых пунктаў на скрыжаванні гандлёвых маршрутаў сярэднявечнай Афрыкі. Мараканскае ўварванне нанесла значны ўрон гораду, у выніку якога насельніцтва горада скарацілася ўтрая. Каля 1900 года заняты французамі, супраць якіх у 1916 годзе ўспыхнула паўстанне пад правадырствам Каацэна Махамеда. У канцы XX стагоддзя горад стаў цэнтрам супраціву туарэгаў.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — карта Нігера
