Дарашэвічы (геалагічнае агаленне)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Агаленне Дарашэвічы)
Дарашэ́вічы — геалагічнае агаленне паміж вёскамі Дарашэвічы і Кабакі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці; помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 1963 года. Плошча агалення складае З тыс. м², ахоўная зона вакол 12 тыс. м². Размешчана на схіле другой надпоймавай тэрасы левага берага р. Прыпяць. У абрыве ракі агаляюцца магутныя адклады (больш за 2 м) торфу, якія ўтварыліся ў муравінскае міжледавікоўе 130—70 тысяч гадоў назад у вялікім старажытным возеры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дарашэвічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).