Перайсці да зместу

Агапантус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агапантус

Agapanthus africanus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agapanthus L'Hér.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500768
NCBI  51426
EOL  29538
GRIN  g:1658
IPNI  23942-1

Агапантус[3] (Agapánthus) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Агапантавыя. Назва паходзіць ад грэч. αγαπη — «каханне» і ανθος — «кветка». Віды роду паходзяць з поўдня Афрыкі ад Капскай вобласці да Лімпопа. У Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Агапантусы — шматгадовыя травяністыя расліны з мясістымі карэнішчамі. Лісце шчыльнае, рамянепадобнай формы, утвараюць прыкаранёвую разетку.

Падчас цвіцення агапантус выпускае доўгі кветканос, які можа дасягаць у вышыню 1 м. Кветкі гэтай расліны сабраны ў буйныя парасонападобныя суквецці, афарбаваныя ў белы, блакітны або сіне-ліловы колер.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.22