Аграмант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сукенка, аздобленая аграмантам (1828)

Аграмант[1] (ад фр.: agrements — упрыгажэнне)[2] — басонны выраб, плеценая сеткавая тасьма са шнуркоў, абвітых шаўковай ніткай.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўляе ўзорыстае пляценне з каляровага або аднакаляровага шнура ў выглядзе доўгай стужкі для ашалёўкі краёў адзення, аздаблення драпіровак, мэблі і г. д.[3]

У якасці матэрыялу для вырабу шнура аграманта выкарыстоўваліся шоўк, металізаваныя ніткі або поўсць. Назва ад фр.: agrément (у дадзеным выпадку — упрыгажэнне).

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XVIII стагоддзя адамантамі называлі махры ў слуцкіх паясах[1].

Аграмант у якасці аздаблення сукенак у XIX стагоддзі ўваходзіў у моду толькі час ад часу. Нязменную вернасць аграманту захоўвала рускае купецтва. У жаночых уборах аграмант ужываўся ў якасці зашпілек, накладных узораў на крыссе або спінку вопраткі. Нароўні з пераважным распаўсюджваннем аграмантаў у выглядзе плеценай стужкі рознай шырыні і даўжыні вядомыя таксама плеценыя разеткі і накладкі ў выглядзе банта на галаўныя ўборы і прычоскі. У літаратуры яны набылі назву «тарсада», ад фр.: torsade — віты шнурок[4].

У касцюмах XX стагоддзя выкарыстоўваліся ў так званых касцюмах у стылі Шанэль, паліто і плашчах у «нацыянальным стылі». Звычайна аграмант прышывалі на тканіну зверху — у адрозненне ад махроў.

Зноскі

  1. а б Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. Словарь иностранных слов. — М.: «Русский язык», 1989. — 624 с. ISBN 5-200-00408-8
  3. Аграманты — узорчатые плетёжки из снурков, для обшивки женских уборов, занавесок… (Даль, т. 1, стр. 11)
  4. Костюм в русской художественной культуре 1995.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Р. М. Кирсанова. Костюм в русской художественной культуре 18—первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под редакцией Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая энциклопедия, 1995. — С. 11—12. — 383 с. — ISBN 5-85270-144-0.