Како Шанэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Како Шанэль
фр.: Coco Chanel
blank300.png|1px]]
Hugh Grosvenor, Duke of Westminster und Coco Chanel.jpg
[[file:blank300.png
Імя пры нараджэнні: Габрыэль Банёр Шанэль (фр.: Gabrielle Bonheur Chanel)
Род дзейнасці: мадэльер, харэограф, артыстка
Лэйбл: Chanel
Дата нараджэння: 19 жніўня 1883(1883-08-19)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг Францыі Францыя
Дата смерці: 10 студзеня 1971(1971-01-10)[1][2][…] (87 гадоў)
Месца смерці:
Маці: Jeanne Devolle[d]

Како Шанэль (фр.: Coco Chanel, сапраўднае імя Габрыэль Бонэр Шанэль, фр.: Gabrielle Bonheur Chanel; 19 жніўня 188310 студзеня 1971) — вядучы французскі мадэльер, чый мадэрнізм, натхнённасць мужчынскай модай і прытрымліванне дарагой простасці ў ствараемай вопратцы зрабілі з яе, магчыма, самую важную фігуру ў гісторыі моды XX стагоддзя. Шанэль прынесла ў жаночую моду прыталены жакет і маленькую чорную сукенку. Уплыў Како на высокую моду быў настолькі моцным, што яе — адзіную ў гісторыі моды — часопіс «Тайм» унёс у спіс ста самых уплывовых людзей XX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Самюры ў 1883 годзе, хоць сцвярджала, што з’явілася на свет у 1893 годзе ў Аверні. Маці памерла, калі Габрыэль было дванаццаць гадоў, пазней яе з чатырма роднымі братамі і сёстрамі пакінуў бацька; дзеці былі тады на апецы сваякоў і правялі некаторы час у прытулку. У 18 гадоў Габрыэль ўладкавалася прадаўцом у краму адзення, а ў вольны час спявала ў кабарэ. Любімымі песнямі дзяўчыны былі «Ko Ko Ri Ko» і «Qui qua vu Coco», за што ёй і далі мянушку — Како. Габрыэль не атрымала поспеху ў якасці спявачкі, аднак падчас аднаго з яе выступленняў афіцэр Эцьен Бальзан (Etienne Balsan) быў зачараваны ёю. Яна пераехала жыць да яго ў Парыж, але неўзабаве сышла да англійскага прамыслоўца Артура Капеля (Arthur Capel). Пасля стасункаў з шчодрым багатымі мужчынамі яна была ў стане адкрыць краму ў Парыжы ў 1910, прадаючы дамскія капелюшыкі, і на працягу года дом моды перамясціўся на вуліцу Камбон (Cambon), дзе і знаходзіцца па гэты дзень, як раз насупраць гатэлю «Рыц».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520075 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Coco Chanel