Адальберт II Іўрэйскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адальберт II Іўрэйскі
італ.: Adalberto II d'Ivrea
Адальберт II Іўрэйскі
кароль Італіі
22 лістапада 950 — 964
Каранацыя: 15 снежня 950, Павія
Папярэднік: Лотар II
Пераемнік: Атон I Вялікі
маркграф Іўрэі
965 — 970
Папярэднік: Гвіда Іўрэйскі
Пераемнік: Конрад Іўрэйскі
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 932/936[1]
Смерць: 30 красавіка 972(0972-04-30)
Ацён, Бургундыя
Род: Іўрэйская дынастыя
Бацька: Берэнгар II Іўрэйскі
Маці: Віла Тасканская
Жонка: Герберга
Дзеці: сын: Ота Гільём
дачка: Гізела?

Адальберт II Іўрэйскі (італ.: Adalberto II d'Ivrea; 932/936[1]30 красавіка 972, Ацён) — кароль Італіі ў 950 — 964 гадах, маркграф Іўрэі (965—970), старэйшы сын Берэнгара II Іўрэйскага ад шлюбу з Вілай Тасканскай і яго суправіцель.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці ў 950 годзе караля Лотара Адальберт разам з бацькам былі каранаваны як каралі Італіі.

Пасля захопу Берэнгара II імператарам Атонам I у 964 годзе яго сыны — Адальберт, Конрад і Гвіда — не склалі зброю. У студзені 965 года яны паднялі паўстанне. Імператар адправіў супраць мяцежнікаў герцага Бурхарда Швабскага. 25 чэрвеня адбылася бітва на рацэ По, якая скончылася разгромам сыноў Берэнгара. Гвіда загінуў, Адальберт і Конрад беглі.

Спрабуючы вярнуць бацькаўскую спадчыну, Адальберт працягваў плесці інтрыгі. У 968 годзе ён звярнуўся па дапамогу да Візантыі. Імператар Нікіфар паслаў васьмітысячную армію, камандаванне якой Адальберт даручыў свайму брату Конраду. Аднак Конрад перайшоў на бок імператара Атона, за што яму было падаравана маркграфства Іўрэя. Пасля гэтага Адальберт быў вымушаны адправіцца ў Бургундыю да сваёй жонкі і цесця. Ён памёр праз тры гады ў Ацёне, пакінуўшы маленькага сына Ота Гільёма.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: Герберга (944 — 11 снежня 986/991), магчыма, дачка Ламберта Дыжонскага, графа Шалона[2]. Дзеці:

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 MARCHESI d'IVREA (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 27 жніўня 2009.
  2. У другім шлюбе з Эдам Генрыхам, герцагам Бургундыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • MARCHESI d'IVREA (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 27 жніўня 2009.