Іўрэйская дынастыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іўрэйскі замак, які даў імя Іўрэйскаму дому

Іўрэйская дынастыя, або Анскарыды[1] — дынастыя, прадстаўнікі якой былі маркграфамі Іўрэі, каралямі Італіі, пфальцграфамі Бургундыі, каралямі Кастыліі і Леона, а таксама кіраўнікамі шэрагу французскіх графстваў (Макон, Шалон, В'ен, Асон і інш.).

Гісторыя роду[правіць | правіць зыходнік]

Маркграфы Іўрэі[правіць | правіць зыходнік]

Родапачынальнікам дынастыі быў Амедэй (пам. пасля 827 года)[2], які быў васалам абацтва Сен-Бенін (у Дыжоне), а па ўладанні Лесяй — васалам біскупа Лангра. У яго было 2 сына: Анскар I (пам. паміж 1 снежня 898 года і сакавіком 902 года) і Гі (заб. у 889 годзе), граф Ацье.

Пасля таго, як каралём Францыі быў выбраны маркіз Нейстрыі Эд, Анскар і Гі перабраліся ў Італію разам з Гвіда, маркграфам і герцагам Спалета, які няўдала высоўваў прэтэнзіі на тытул караля Францыі. Яны сталі вернымі прыхільнікамі Гвіда, падтрымліваючы яго супраць Берэнгара Фрыульскага. Гі ў пачатку 889 года загінуў у бітве ў ракі Трэбіі. Анскар жа ў 891 годзе быў зроблены Гвіда Спалецкім, які стаў да таго часу імператарам, кіраўніком толькі што заснаванай маркі — Іўрэйскай. Пры ўварванні караля Германіі Арнульфа ў Італію Анскар заставаўся прыхільнікам Гвіда, а потым яго сына Ламберта. Пасля смерці Ламберта Анскар падтрымаў Берэнгара Фрыульскага. Сын жа Анскара, Адальберт I (пам. 17 ліпеня 923 года/8 кастрычніка 924 года), падтрымаў праціўніка Берэнгара — караля Праванса Людовіка III. Пасля звяржэння Людовіка III у 905 годзе Адальберт быў сасланы ў Бургундыю. Пазней ён разам з архібіскупам Мілана Ламбертам выступіў у падтрымку караля Бургундыі Рудольфа II. У 923 годзе яны перамаглі Берэнгара пры Ферэнцуоле. Пасля яго смерці яго спадчыннікам стаў Берэнгар II.

Каралі Італіі[правіць | правіць зыходнік]

Берэнгар II каля 930 года ажаніўся з пляменніцай тагачаснага караля Італіі Гуга, якая падгаварыла яго да змовы супраць дзядзькі. Але змова была раскрыта і Берэнгар быў вымушаны бегчы ў Германію. У 945 годзе ён набраў невялікае войска і пераправіўся з ім праз Альпы. Сеньёры і гарады Верхняй Італіі далучыліся да яго, і Гуга бег у Праванс, перадаўшы Італію свайму сыну Лотару, імем якога фактычна кіраваў краінай Берэнгар. У 950 годзе Лотар памёр (як лічылі — ад яду), і Берэнгар быў каранаваны разам са сваім сынам Адальбертам. Каб умацаваць свой прастол, Берэнгар жадаў ажаніць сына з маладой удавой Лотара Адэльгейдай, але яна гэтаму запрацівілася, за што і падверглася зняволенню. Абаронцам і, пасля, мужам Адэльгейды стаў імператар Атон I, які прымусіў Берэнгара ў 952 годзе ў Аўгсбургу прыняць Італію без маркграфства Вероны і герцагства Фрыульскага, як нямецкі лен. Неўзабаве, аднак, Берэнгар узяўся за зброю, але быў разбіты Людальфам, сынам Атона I, і Ламбардыя з Павіяй былі заваяваны немцамі. Пасля смерці Людальфа Берэнгар ізноў авалодаў прастолам і стаў кіраваць краінай з такой жорсткасцю, што яго падданыя і Папа Ян XII звярнуліся па дапамогу і абарону да Атона. Апошні ў 961 годзе распачаў паход у Італію і без усякага супраціўлення авалодаў краінай. Берэнгар, урачыста пазбаўлены каралеўскай годнасці, схаваўся ў горнай крэпасці Сан-Леонэ, але, вымушаны голадам, здаўся, нарэшце, у 964 годзе. Яго з жонкай, як палонных, паслалі ў Бамберг, дзе ён і памёр у 966 годзе.

Пасля захопу Берэнгара II яго сыны Адальберт, Конрад і Гвіда не склалі зброю. У студзені 965 года яны паднялі паўстанне супраць Атона. Імператар адправіў супраць мяцежнікаў герцага Бурхарда Швабскага. 25 чэрвеня адбылася бітва на рацэ По, якая скончылася разгромам сыноў Берэнгара. Гвіда загінуў, Адальберт і Конрад беглі. Спрабуючы вярнуць бацькаўскую спадчыну, Адальберт працягваў плесці інтрыгі. У 968 годзе ён звярнуўся па дапамогу да Візантыі. Імператар Нікіфар паслаў васьмітысячную армію, камандаванне якой Адальберт даручыў свайму брату Конраду. Але Конрад перайшоў на бок імператара Атона, за што яму было падаравана маркграфства Іўрэя. У выніку Адальберт быў вымушаны адправіцца ў Бургундыю да сваёй жонкі і цесця. Ён памёр праз 3 гады ў Ацёне, пакінуўшы маленькага сына Ота-Гільёма.

Графы Бургундыі[правіць | правіць зыходнік]

Генеалогія роду[правіць | правіць зыходнік]

Маркграфы Іўрэі[правіць | правіць зыходнік]

Графы Бургундыі і Макона[правіць | правіць зыходнік]

Графы Асона[правіць | правіць зыходнік]

Графы Макона і В'ена[правіць | правіць зыходнік]

Жэро I (пам.1184), граф дэ Макон і дэ В'ен; жонка: Гіёна (Маўрэта), спадчынніца Салена, дачка Гашэ III дэ Сален

  • Гільём IV (V) (пам.1224), граф дэ Макон і дэ В'ен; 1-я жонка: Понція дэ Бажэ, дачка Умберта III дэ Бажэ; 2-я жонка: Схаластыка дэ Шампань (пам.1219), дачка Генрыха I, графа Шампані; усе дзеці ад 1-га шлюбу
    • Жэро II (пам. каля 1224), граф дэ Макон і дэ В'ен; жонка: з каля 1220 Аліса Гвіньён дэ Фарэз (пам. пасля 1239), дачка Гі III, графа дэ Фарэз
      • Аліса (пам.1258/1261), графіня дэ Макон і дэ В'ен; муж: з 1217/1228 Жан дэ Дро (1198—1239), граф дэ Макон і дэ В'ен; пасля смерці Жана Аліса прадаў Макон і В'ен (ці, прынамсі, частку, якая не належала архібіскупу В'ены) французскай кароне
    • Гільём дэ Макон, святар у Безансоне
    • Анры дэ Макон (пам.1223), сеньёр дэ Манмарот; жонка: Маргарыта дэ Бажэ
    • Беатрыс (пам. пасля 1224), графіня дэ В'ен; муж: да лютага 1219 Юг дэ Антыньі
  • Гошу V дэ Макон (пам. 1219), сеньёр дэ Сален; 1-я жонка: з каля 1180 (разв. 1195) Мага (пам.1228), дачка Аршамбо дэ Бурбона; 2-я жонка: з каля 1200 Адэлаіда дэ Дро (1189—1258), дачка Роберта II, графа дэ Дро
    • Маргарыта (пам. 1257/1259), дама дэ Сален (яна прадала Сален герцагу Гуга IV Бургундскаму ў 1225); 1-ы муж: з 1211 Гільём дэ Сабран (пам. 1219), граф дэ Фаркальк'е; 2-гі муж: з 1221 Жасеран дэ Бранкон
    • (незак.) Жэрар, бастард дэ Сален, сеньёр дэ Лемюі ў 1267, родапачынальнік 2-га дому дэ Сален
  • Жэрар дэ Макон, сеньёр дэ Ваданс; жонка: Перэта фон Пфірт
  • Эцьен дэ Макон (пам.1193), архібіскуп Безансона
  • Рэно дэ Макон
    Іх каталіцкія вялікасці — апошнія манархі Іўрэйскага дому (з пабочнай лініі Трастамара)
  • Беатрыс дэ Макон (пам. 8 красавіка 1230); муж з каля 1175 Умберта III (4 жніўня 11364 сакавіка 1189), граф Савоі
  • Александрын дэ Макон (пам.1242); муж: з 1188 Алры II дэ Бажэ (пам. каля 1220)
  • Іда дэ Макон (пам.1224); 1-ы муж: з каля 1170 Умберт дэ Каліньі (пам.1190); 2-гі муж: Сімон II (пам.1206), герцаг Латарынгіі

Зноскі

  1. Называецца так па імі Анскара, першага маркграфа Іўрэі
  2. сайт MEDIEVAL LANDs
  3. Сайт MEDIEVAL LANDs. На сайце Міраслава Марака паказана, што ён памёр у 961/963 г.
  4. Па іншых звестках жонкай Гільёма быў Аліса, дачка Цібо, сеньёра дэ Травэ, канетабля Бургундыі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фазоли Д. Короли Италии (888—962 гг.) — СПб.: Евразия, 2007. — С. 288. — ISBN 978-5-8071-0161-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]