Адам Букса
![]() | |||||||
Агульная інфармацыя | |||||||
Нарадзіўся |
12 ліпеня 1996[1] (27 гадоў) |
||||||
Грамадзянства | |||||||
Рост | 191 см | ||||||
Вага | 78 кг | ||||||
Пазіцыя | нападаючы | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
![]() |
Адам Букса (польск.: Adam Buksa; нар. 12 ліпеня 1996[1], Кракаў[2]) — польскі футбаліст, нападаючы французскага клуба «Ланс», які на правах арэнды выступае за турэцкі «Антальяспар», і зборнай Польшчы.
Як футбаліст, апроч Польшчы, гуляў яшчэ ў Італіі і ЗША.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
20 снежня 2019 года Букса перайшоў у клуб MLS «Нью-Інглэнд Рэвалюшн», падпісаўшы кантракт па правіле прызначанага гульца. Па звестках прэсы сума трансферу склала $4,5 млн. У амерыканскай лізе ён дэбютаваў 29 лютага 2020 года ў матчы стартавага тура сезона супраць «Манрэаль Імпакт». 7 сакавіка ў матчы супраць «Чыкага Файра» забіў свой першы гол за «Рэвалюшн».
7 чэрвеня 2022 года Букса перайшоў у клуб французскай Лігі 1 «Ланс» за $10 млн.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Адам Букса атрымаў свой першы выклік у зборную 15 лістапада 2018 года на таварыскую гульню супраць зборнай Чэхіі, аднак у гэтым матчы не згуляў, а зборная Польшчы саступіла з лікам 0:1.
Пасля трохгадовага перапынку Букса нарэшце дэбютаваў за нацыянальную каманду, выйшаўшы 2 верасня 2021 года ў стартавым складзе ў матчы адборачнага турніру УЕФА да ЧС-2022 супраць зборнай Албаніі. У гэтым дэбютным матчы ён забіў свой першы гол за зборную, а яго каманда перамагла з лікам 4:1.
У матчы 5 верасня таго ж года супраць зборнай Сан-Марына Адам Букса здзейсніў хет-трык (у тым ліку забіў два галы ў кампенсаваны час да другога тайма), замяніўшы ў гэтай гульні Роберта Левандоўскага пасля першага тайма. Зборная Польшчы атрымала гасцявую перамогу з лікам 7:1.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Adam Buksa // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.