Адарвірог
Адарвірог | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | фолькавы метал |
Гады | 2013 — нашы дні |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Склад |
Валера Машэль Леанід Аўдзей-Жыгуноў Аляксей Быкоўскі Караліна Наско Улад Ліпень |
vk.com/adarvirogband |
«Адарвірог» — беларускі фольк-металёвы гурт. Вылучаецца ён разнастайнасцю інструментаў, актыўна выступае на канцэртах і фестывалях («Наш Грунвальд», «Эпоха Рыцарства», «Фарпост», «Folk Summer Fest»; апрача таго, удзельнікі гурту арганізуюць уласны «Люты Фэст»). У 2017 годзе запісаны дэбютны альбом «Край паданняў».
Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Валера Машэль — мандаліна, бузукі, ліра
- Леанід Аўдзей-Жыгуноў— спевы
- Аляксей Быкоўскі — бас, вакал
- Караліна Наско — скрыпка
- Улад Ліпень — гітара
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Альбомы[правіць | правіць зыходнік]
Край паданняў (2017)[правіць | правіць зыходнік]
Альбом быў выдадзены 1 ліпеня. Аўтары натхняліся Ўладзімірам Караткевічам. Жанр альбома вызначаецца як меладычны фольк-метал.
Пра Адарвірога[правіць | правіць зыходнік]
Адарвірог — гэта імя галоўнага лірычнага героя, які бярэ ўдзел амаль у кожным паданні. Але, зразумела, ён існуе не ў нейкі пэўны час, а праносіцца скрозь гісторыю. Ён ведае, што павінен удзельнічаць у бітвах, што выйдзе з іх пераможцам і будзе да апошнага змагацца за тое, што яму дорага.Разам з Тадэвушам Касьцюшкам Адарвірог абараняе краіну і памірае пад царскай карцеччу ў імя свайго народу ў 1863 годзе. Ён згарае ад полымя кахання падчас эпідэміі Харэі. Мужны Адарвірог шукае каханую ў падпаленым Іванам Грозным Полацку і заўсёды ідзе насуперак развазе і смерці — ідзе «Скрозь Пекла». Ён заўсёды на крок наперадзе, ён здольны змагацца за тое, за што варта змагацца.
Адарвірог — алегарычны персанаж. Ён з'яўляецца прататыпам беларускага народу: моцнага, стойкага, нязломнага, гераічнага. Народу, які стагоддзе за стагоддзем змагаўся за свае ідэалы, за самавызначэнне, за тое, што мае найвялікшы кошт для кожнага чалавека. Адарвірог — гэта архітып, які ёсць у кожнай гісторыі і бітве. Нарэшце, гэта той чалавек, якім музыкі жадаюць бачыць кожнага беларуса. Смелы ды адважны, але які не забывае і на весялосць ды гулянкі. Бо ідэальных народаў і людзей не існуе.
Удзельнікі запісу альбома[правіць | правіць зыходнік]
- Nerv-Records (Вітаўт Кашкурэвіч) — запіс.
- Sickbay Sound (Кірыл Бяспалаў) — звядзенне, майстарынг.
- Уладзіслаў Мароз — графічнае аздабленне ды дызайн.
Акрамя сучаснага складу гурта, у запісе прымалі удзел:
- Вячаслаў Варабей — бас-гітара (акрамя «Адарвірог»)
- Кацярына Філіповіч — скрыпка («Харэя»)
- Аляксей Рубчэня — сола-гітара («Пан Манэліг»)
- Артур Мацвеенка — вісл (“Балада пра Паўстанца Ваўкалаку”, “1863”, “Зорны Шлях»)
- Мікалай Кісялёў — віяланчэль («Харэя»)
- Аляксей Дораш — віяланчэль («Зорны Шлях»)
- Наталля Рэпіч, Уладзіслаў Гавароўскі, Вера Даражэнкава — бэк-вакал («Забі Выратавальніка»)
Песні альбома[правіць | правіць зыходнік]
- Вясновая
- Адарвірог
- Пераварацень
- Балада пра паўстанца Ваўкалаку
- Забі Выратавальніка
- Песня беларускіх жаўнераў
- Скрозь пекла
- Лісоўчыкі
- Харэя
- Адарвірог II
- 1863
- Зорны шлях
- Пан Манэліг
Сінглы[правіць | правіць зыходнік]
- Харэя (2015)
- 1863 (2017)