Фолк-метал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фолк-метал (англ.: folk metal) - адзін з кірункаў металу, увабраў у сябе элементы народнай музыкі. Фолк-метал з'явіўся ў выніку ўкаранення элементаў народнай музыкі ў гучанне розных стыляў металу.

Фолк-метал
Кірунак:

метал

Вытокі:

Этнічная музыка

Месца і час узнікнення:

пач. 1990-х

Разнавіднасці
Паджанры:

сярэднявечны метал, вікінг метал

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

Як правіла, фолк-метал з'яўляецца сплавам метал-музыкі з народнай музыкай розных этнаграфічных груп. Так, групы Primordial, Melechesh і Finntroll выконваюць блэк-метал з прымессю народнай музыкі. The Lord Weird Slough Feg і Mägo de Oz грунтуюцца на пауэр-метале. Нямецка-нарвежскі гурт Midnattsol адштурхваецца ад готык-металу. Прагрэсіўныя тэндэнцыі назіраюцца ў Elvenking, Lumsk і Týr. Некаторыя групы не абмяжоўваюцца адным паджанрам металу і фолк-музыкай. Напрыклад Orphaned Land змешваюць фолк, прагрэсіўны метал і дэз-дум-метал, або Ensiferum, музыка якіх змяшчае элементы фольку, пауэр-металу і мелодык-дэз-металу.

Jonne Järvelä з Korpiklaani

Народныя элементы ў жанры часта адлюстроўваюць этнічнае паходжанне музыкаў, прыкладам таму з'яўляецца скандынаўская музыка ў Finntroll і Korpiklaani або Балтыйская народная музыка ў Metsatöll і Skyforger або блізкаўсходняя народная музыка ў Orphaned Land і Melechesh. Кельцкая музыка можа быць знойдзена ў ірландскіх груп Cruachan і Waylander, а таксама ў некаторых груп не-ірландскага паходжання, напрыклад у Eluveitie або Tuatha de Danann. Народную музыку з розных рэгіёнаў выконваюць Elvenking і Ensiferum.

Інструменты[правіць | правіць зыходнік]

У фолк-метале выкарыстоўваюцца тыя ж самыя тыповыя інструменты, характэрныя для мэталу (гітары, бас, барабаны) і, як правіла, народныя інструменты. Аднак некаторыя групы, як напрыклад Týr, абыходзяцца і без іх. Найбольш распаўсюджаным інструментам з'яўляецца скрыпка. Некаторыя групы вылучаюць на першы план больш экзатычныя інструменты свайго этнічнага паходжання або краіны. Да прыкладу, Skyforger граюць на латвійскай куоклес,[1] Metsatöll ўжываюць эстонскі торупіль,[2] Korpiklaani - кантэле,[3] Orphaned Land - уд і саз.[4]

Вакал[правіць | правіць зыходнік]

Лірыка[правіць | правіць зыходнік]

Выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Vargscarr Interview with Pēteris Kvetkovskis of Skyforger. Malestrom.nu. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012.
  2. Gentile, Emanuele Interview with Metsatöll. Estonianmetal.com. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012.
  3. Fjordi Interview with Jonne Järvelä of Korpiklaani. Tartareandesire.com. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012.
  4. Fjordi Interview with Orphaned Land. Frombelow.dk.