Адзіная такая
| Адзіная такая | |
|---|---|
| Адзіная такая | |
| Жанр | дакументальны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| Кінакампанія | Белсат |
| Працягласць | 28 хв. |
| Краіна | |
| Мова | беларуская |
| Год | 2018 |
«Адзі́ная така́я» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Вольгі Дашук, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2018 годзе.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Ангеліна Уэльская нарадзілася з цэрэбральным паралюшам. Яна амаль не размаўляла і не магла хадзіць. У Беларусі такія людзі звычайна пражываюць жыццё вязнямі ў сваім пакоі — сярод гора і слёзаў. Магчыма, гэта чакала б і Ангеліну, каб не ейная мама. У нейкі момант Вольга Уэльская зразумела, што яны не могуць болей так жыць. Яна захацела, каб у Ангеліны была нечуваная для чалавека ў ейным стане прафесія. З гэтага моманту ў мамы і дачкі настаў новы, не менш цяжкі этап — насуперак. Усё стала мяняцца. Ангеліна зрабілася першаю беларускаю мадэллю з дзіцячым цэрэбральным паралюшам. Яе запрасілі ўзяць удзел у найпрэстыжнейшым конкурсе «Міс свету на інвалідным вазку». Аднак, аказалася, нават гэта не тое, чаго Ангеліна хоча найбольш.
У фільме здымаліся
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Ангеліна Уэльская | |
| Вольга Уэльская |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Вольга Дашук
Зноскі
- ↑ Адзіная такая. Белсат. Праверана 30 красавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- «Адзіная такая» на YouTube