Я вяртаўся дадому

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Я вяртаўся дадомуM:
Я вяртаўся дадому
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Белсат
Працягласць 36 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2020

«Я вярта́ўся дадо́му»беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Вольгай Дашук на тэлеканале «Белсат» у 2020 годзе.[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Фільм пра барда, акцёра і шоўмэна Віктара Шалкевіча, які выпраўляецца ў падарожжа з канцэртамі па беларускіх абшарах, у снег, вецер і дождж. Ён увасабленне беларускага духу. Праз ягоныя песні быццам выліваюцца ўсе стагоддзі беларускай гісторыі, яе веліч і ганьба, яе героі ды каты, благое і добрае, хаўтуры і святы — тое, што беларусаў злучае і раз’ядноўвае. Часам ён з гэтага іранізуе, але яму гэта баліць. Усё разам трансфармуецца ў словы і ноты. Усё тое, з чаго складаюцца ягоныя песні, ён увабраў у сябе яшчэ ў дзяцінстве, у мястэчку Поразава, якое для яго застаецца вечнаю містычнаю крыніцай. Сённяшні 60-гадовы Шалкевіч прыязджае ў Поразава, і падарожжа ў прасторы робіцца падарожжам у часе. Шалкевіч сутыкаецца з самім сабой, якім ён быў 30 гадоў назад. Малады Шалкевіч, чалавек-здань, зборны вобраз беларуса блукае па зямлі.

У фільме здымаліся[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Віктар Шалкевіч бард, акцёр, пісьменнік

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Я вяртаўся дадому. Белсат. Праверана 27 кастрычніка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]