Адзіночкі (фільм)
Адзіночкі | |
---|---|
іўр.: הבודדים | |
Жанр | драма |
Рэжысёр | Рэнэн Шор |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
Саша Аўшалом Агаронаў, Антон «Клін» Астроўскі, Генры Давід, Цахі Град, Ротэм Зусман |
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | HOT |
Працягласць | 92 хв. |
Краіна | Ізраіль |
Мова | іўрыт, руская |
Год | 2009 |
IMDb | ID 1455618 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Адзіночкі» (іўр.: הבודדים — Хабадэдзім) — фільм ізраільскага рэжысёра Рэнэна Шора, які распавядае пра лёс дзвюх рэпатрыянтаў з Расіі. Фільм заснаваны на рэальных падзеях, якія адбыліся ў 1997 годзе ў ізраільскай вайсковай турме «Келе-шэш»[1].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Дзеянне фільма пачынаецца ў Ізраілі, два маладых рэпатрыянта з Расіі Саша Блахін і Глоры Кемпэбэл служаць у брыгадзе Голані. Саша сын расійскага генерала, атрымаў накіраванне на афіцэрскія курсы Арміі абароны Ізраіля[2]. Глоры і Сашу абвінавачваюць у продажы зброі терарыстычнай арганізацыі Хамас, па версіі абвінавачвання яны прадалі каля 200 кулямётных стужак для кулямёта «Маг», 20 ручных гранат, адзін пісталет і аўтамат, які лічыўся за Сашам.[3] З аўтамата Сашы тэрарыстамі былі забітыя 5 чалавек у ізраільскім горадзе Хедзера[3]. Суд вырашае адправіць Глоры і Сашу ў вайсковую турму, дзе іх «цёпла» сустракае мясцовы кантынгент, на чале з сяржантам Гальперыным. Маладым рэпатрыянтам прыходзіцца цярпець абразы і прыгнёт ад насельнікаў турмы, у тым ліку за тое што яны «рускія»[4]. Сяржант Гальперын арганізоўвае напад зняволеных на Сашу і Глоры, а тым часам падрыхтоўваюць загад, згодна з якім маладыя рэпатрыянты пазбаўляюцца ўсіх званняў, і звальняюцца з войска[5]. У выніку Глоры падымае мяцеж[6], ён выходзіць з камеры і нападае на сяржанта Гальперына. Па службовым тэлефоне яны звязваюцца з начальнікам турмы, ён згодны на ўсе іх ўмовы, але Глоры яму не верыць і кажа што будзе размаўляць толькі з генералам Бэн-Ароя[7]. Пасля гэтага Глоры аблівае гаручым рэчывам сяржанта Гальперына, які нечакана загаварыў па руску[7]. Бэн-Ароя прыязджае ў турму і пачынае перамовы з бунтарамі, але яны не згодныя на яго ўмовы і актыўна рыхтуюцца да абароны[8]. Людзі Бэн-Ароя пачынаюць штурм, а Глоры і Саша пачынаюць закідваць іх кактэйлямі Молатава. Пасля новага штурму Сашы і Глоры прыйшлося здацца, суд прыгаварыў сяржанта Блахіна да трох месяцаў зняволення за страту зброі і непрыстойныя паводзіны[9], а сяржанта Глоры Кэмпбэла прызналі вінаватым у крадзяжы зброі, падбухторванні да незаконных дзеянняў, узброеным мецяжы[9], выкраданні салдат і нанясенні ім фізічнай шкоды і прысудзілі да 6 гадоў зняволення[9].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія «Афір» у намінацыі «лепшы акцёр» была прысуджана Сашы Агаронаву.[2][10]
- Заахвочвальная грамата Іерусалімскага кінафестывалю.[2][10]
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Адзін з выканаўцаў галоўнай ролі ў фільме, Саша Аўшалом Агаронаў, знаёмы з Тэдзі Марцінам удзельнікам рэальных падзей, якія адбыліся ў 1997 годзе.[11]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Цвет Хаки — цвет губы и судьбы". Праверана 2011-04-09.
- ↑ а б в Фильм «Одиночки» («Бодедим») выходит на экраны кинотеатров Архівавана 17 сакавіка 2010.
- ↑ а б «Одиночки» часть 1
- ↑ Пад рускімі разумеюцца рэпатрыянты з Расіі
- ↑ «Одиночки» часть 3
- ↑ Русский бунт «Одиночек»
- ↑ а б «Одиночки» часть 5
- ↑ «Одиночки» часть 6
- ↑ а б в «Одиночки» часть 9
- ↑ а б The Loners на сайте israelifilms.co.il Архівавана 10 чэрвеня 2010.
- ↑ Фильм о солдатах-репатриантах из России покажут в Израиле
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- За кадром «Одиночек»
- The Loners на сайте israelfilmcenter.org Архівавана 6 сакавіка 2016.