Адкрытыя адукацыйныя рэсурсы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адкрытыя адукацыйныя рэсурсы, ААР (англ. Open Educational Resources, OER) — лічбавыя матэрыялы, якія могуць быць шматкроць выкарыстаны для выкладання, навучання, даследаванняў і іншага, якія зроблены даступнымі з дапамогай адкрытых ліцэнзій і якія дазваляюць карыстальнікам матэрыялаў тое, што не было б проста дазволена паводле аднаго толькі аўтарскага права[1]. Як спосаб стварэння і распаўсюджвання кантэнту, толькі толькі ААР не могуць ні выдаць дыплом, ні забяспечыць акадэмічную або адміністрацыйную падтрымку студэнтам.[2] Аднак матэрыялы ААР пачынаюць інтэгравацца ў адкрытую і дыстанцыйную адукацыю.Некаторыя пастаўшчыкі ААР самі далучыліся да сацыяльных медыя, каб узмацніць бачнасць і рэпутацыю іх кантэнту.

ААР ўключаюць у сябе розныя віды лічбавых рэсурсаў. Навучальны кантэнт ўключае ў сябе курсы, матэрыялы курсаў, змест модуляў, навучальныя аб’екты, калекцыі і часопісы. Інструменты ўключаюць у сябе праграмнае забеспячэнне, якое падтрымлівае стварэнне, дастаўку, выкарыстанне і паляпшэнне адкрытага навучальнага кантэнту, пошук і арганізацыю кантэнту, сістэмы кіравання кантэнтам і навучаннем, інструменты распрацоўкі кантэнту і супольнасці анлайнавага навучання. Рэсурсы рэалізацыі ўключаюць у сябе Ліцэнзіі на інтэлектуальную ўласнасць, якія кіруюць адкрытай публікацыі матэрыялаў, прынцыпы распрацоўкі і лакалізацыю кантэнту. Яны таксама ўключаюць у сябе матэрыялы аб перадавым вопыце, такія як апавяданні, публікацыі, тэхнікі, метады, працэсы, стымулы і распаўсюджванне.[3]

Зноскі

  1. Hylén, Jan. Giving Knowledge for Free: The Emergence of Open Educational Resources (англ.). — Paris, France: Organisation for Economic Co-operation and Development, 2007. — P. 30. — doi:10.1787/9789264032125-en. ↑
  2. Hafner, Katie. Higher Education Reimagined With Online Courseware, New York Times (16 апреля 2010). ↑
  3. Center for Educational Research and Innovation, Organisation for Economic Co-operation and Development (OECD). Giving Knowledge for Free THE EMERGENCE OF OPEN EDUCATIONAL RESOURCES. — 2007. — 153 с.