Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Хрысціянская лексіка ў кантэксце розных абрадавых і канфесійных традыцый: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 84: Радок 84:
* {{Супраць}} пункт 2. Свецкія крыніцы не самадастатковыя для адлюстравання рэальнага стану рэлігійнай, найперш — багаслоўскай, лексікі ў беларускай мове. Яна ствараецца супольнасцямі веры, там трэба шукаць пацвярджэння іх узусу. З асноўнымі канфесіямі праблем не будзе, там тэрміналогія збольшага ўтрэслася ўжо. Згодны, што неабходна строга трымацца прынцыпу пераліку і пераадрасацыі ўсіх ужываных форм. --[[Удзельнік:Nieszczarda2|Nieszczarda2]] ([[Размовы з удзельнікам:Nieszczarda2|размовы]]) 12:15, 8 студзеня 2021 (+03)
* {{Супраць}} пункт 2. Свецкія крыніцы не самадастатковыя для адлюстравання рэальнага стану рэлігійнай, найперш — багаслоўскай, лексікі ў беларускай мове. Яна ствараецца супольнасцямі веры, там трэба шукаць пацвярджэння іх узусу. З асноўнымі канфесіямі праблем не будзе, там тэрміналогія збольшага ўтрэслася ўжо. Згодны, што неабходна строга трымацца прынцыпу пераліку і пераадрасацыі ўсіх ужываных форм. --[[Удзельнік:Nieszczarda2|Nieszczarda2]] ([[Размовы з удзельнікам:Nieszczarda2|размовы]]) 12:15, 8 студзеня 2021 (+03)
* {{Супраць}} Не бачу сэнсу падмяняць натуральны парадак рэчаў пісьмовымі законамі. Гэтае галасаванне не было вынікам нейкіх спрэчак, якія мусіла б назаўжды развязаць, тады для чаго яно? Здаецца, і зараз усё неяк больш-менш адэкватна пішацца па рэлігійнай тэме. Капіталізацыі прапісаныя ў правапісе беларускай мовы 2008 года — гэтага цалкам дастаткова. --[[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] ([[Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў|размовы]]) 22:42, 11 студзеня 2021 (+03)
* {{Супраць}} Не бачу сэнсу падмяняць натуральны парадак рэчаў пісьмовымі законамі. Гэтае галасаванне не было вынікам нейкіх спрэчак, якія мусіла б назаўжды развязаць, тады для чаго яно? Здаецца, і зараз усё неяк больш-менш адэкватна пішацца па рэлігійнай тэме. Капіталізацыі прапісаныя ў правапісе беларускай мовы 2008 года — гэтага цалкам дастаткова. --[[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] ([[Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў|размовы]]) 22:42, 11 студзеня 2021 (+03)
: Аналізуючы правілы беларускай мовы 2008 года наконт вялікіх літар (глава 6), прыйшоў да высновы, што капіталізацыя усіх словаў у назвах рэлігійных устаноў не адпавядае правілам 2008 года:
: § 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах — ''не датычыцца цалкам''
: § 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў — ''не датычыцца цалкам''
: § 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах — ''не датычыцца цалкам''
: § 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
:: З вялікай літары пішуцца: усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін — '''распаўсюджваецца на рэдкія прыклады з Ватыкана(?) — Дзяржаўны Сакратарыят Ватыкана (не зусім упэўенены, што ён вышэйшы орган адной з галін улады ў Ватыкане, але няхай для прыкладу павісіць)'''
:: першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: — ''распаўсюджваецца амаль на ўсё — Служба папскіх літургічных цырымоній''
: § 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях : — '''лічаныя пасады — Папа Рымскі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, інш.'''
: § 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў — '''не датычыцца цалкам'''
: § 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў — '''амаль датычыцца'''
: § 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў — '''амаль датычыцца інстытуцый, але датычыцца многіх тэрмінаў — Вялікая схізма'''
: § 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем  — '''амаль датычыцца'''

Як бачым, нічога, што б дазваляла нам пісаць Беларуская Праваслаўная Царква, калі гэта не пагадненні, кантракты і іншыя дагаворы (гл. апошні абзац § 29), у сучасных правілах беларускай мовы няма. --[[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] ([[Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў|размовы]]) 22:23, 14 сакавіка 2021 (+03)


=== Вынікі ===
=== Вынікі ===

Версія ад 22:23, 14 сакавіка 2021

Паважаныя ўдзельнікі. У чарговы раз уздымаю пытанне ўніфікацыі рэлігійнай хрысціянскай лексікі.

Мы маем, як мінімум, 4 традыцыі (на прыкладзе імя евангеліста, імя апекуна Хрыста, Дзевы Марыі, Самога Хрыста і адной марыйнай урачыстасці):

  • секулярную (БелЭн і іншыя матэрыялы падобнага кшталту, публікацыі беларускамоўных СМІ і г. д. — варыянты сустракаюцца самыя розныя);
  • рымскую (Мацвей (часам нават Матэй), Юзаф, Панна Марыя, Езус Хрыстус, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі);
  • ажно 2 візантыйскіх: праваслаўную (Матфей, Іосіф, Дзева Марыя, І(і)сус Хрыстос, Успенне Прасвятой Дзевы Марыі) і грэка-каталіцкую (Мацей, Язэп, Дзева Марыя, Ісус Хрыстос, Успенне Найсвяцейшай Дзевы Марыі).

Таксама, ясная справа, існуюць і іншыя варыянты напісанняў, характэрныя, магчыма, для іншых канфесій і лінгвістычных традыцый у межах беларускай мовы.

Калі ласка, давайце прыдумаем, як гэта ўсё уніфікаваць. P. S. Рымска-каталіцкая лексіка вельмі спецыфічная, а спадар Крэміс (фактычны аўтар), да таго ж, не зважае ўвагу на рэформу 2008/2010 у беларускай мове (таму з’яўляюцца «папы рымскія», святыя ПіО, сакрамЭнты і г. д.).

Я таксама маю пэўныя прапановы таго, як гэта зрабіць, але спачатку хацеў бы паслухаць меркаванні шаноўнага спадарства. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:01, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Я лічу, што варта прытрымлівацца нейтральных, а не рэлігійных крыніц для вызначэння напісання. Гэта могуць быць БелЭн або іншыя энцыклапедыі/даведнікі, СМІ. Рэлігійныя арганізацыі маюць свае асаблівыя традыцыі перадачы назваў на беларускую мову, якія могуць нават не адпавядаць правілам мовы (нядаўна ствараўся артыкул пад назвай Ян Боско, бо так у крыніцы). Пры гэтым назвы, напрыклад, канкрэтных храмаў могуць выкарыстоўваць сваю форму (для каталікоў «Касцёл Панны Марыі», для праваслаўных «Царква Дзевы Марыі»), што цалкам нармальна. Таксама лічу, што варта неяк упарадкаваць выкарыстанне вялікай літары ў назвах рэлігійных арганізацый, бо зараз у нас масавая капіталізацыя ўсіх слоў якіх можна, што з правіл беларускай мовы не вынікае.--Artsiom91 (размовы) 12:46, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Artsiom91!
1. Ці павінны мы ўлічваць крытэрый папулярнасці пэўных спосабаў перадачы таго ці іншага імя? Напрыклад, калі ў БелЭн будзе «Іаан» (пра евангеліста), Вам будзе вельмі цяжка знайсці носьбіта беларускай мовы, які ўжывае такое слова (найчасцей будзе «Ян»; дарэчы, яно жа будзе і ў СМІ — таму трэба распрацаваць кансэнсус наконт таго, якую секулярную крыніцу мы бярэм за асноўную). Асабіста мне падаецца, што, улічваючы 2021 год на двары, гэта даволі важны крытэрый (ім часта карыстаюцца ў Рускай і іншых Вікі: «Гэтых вынікаў больш у Гугле пры ўключэнні фільтра на пошук толькі ў адной мове».).
2. Так, пра мову Крэміса і яго ігнор правілаў 2008/2010 гадоў я пісаў вышэй. Зрэшты, у мяне тут пытанне не столькі арфаграфічнае (бо «СакрамЭнт» можна выправіць на «СакрамЕнт»), колькі менавіта тэрміналагічнае (бо ёсць жа і «Таінства», якое характэрнае для візантыйскага абраду і ўвогуле ўсходніх абрадаў). Якую форму варта выкарыстоўваць для наймення самога артыкула, напрыклад, пра Таінствы.
3. Наконт капіталізацыі. Рэлігійная лексіка мае сваю спецыфіку. Так, з правілаў не вынікае «Руская Праваслаўная Царква», але я бы менавіта назвы рэлігійных арганізацый капіталізаваў (гэта і вырашае пытанне неадназначнасцей з будынкам, і проста праява добрага тону). Ці можна лічыць гэта грубым парушэннем арфаграфіі? Наўрад ці. Хутчэй, стылістычнай асаблівасцю. P. S. Вернікі ўсё адно будуць выпраўляць літары на вялікія. Чаму Вы настойваеце на напісанні назваў рэлігійных арганізацый з малых літар? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:50, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Руская Праваслаўная Царква я б з вялікіх літар пісаў, гэтак жа як з іерархамі. --JerzyKundrat (размовы) 15:00, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
1. Я не лічу што БелЭн гэта праўда ў апошняй інстанцыі. Можна выкарыстоўваць не толькі яе, але і іншыя энцыклапедыі, даведнікі, СМІ. Якія дакладна і які павінен быць прыярытэт — павінна вызначыць супольнасць (асабліва тыя, хто больш працуе з рэлігійнай тэматыкай — я не адношу сябе да такіх удзельнікаў). У сваім меркаванні меў на ўвазе, што не варта слепа арыентавацца на рэлігійныя крыніцы.
3. Згодзен, што напісанне з вялікай або малой літары — не грубае парушэнне. Але гэта можа парадзіць такія праблемы, як разнастайный назвы артыкулаў адной тэматыкі, дадзеныя рознымі ўдзельнікамі, праблемы з вікіфікацыяй. У нас шмат артыкулаў перакладаецца напрыклад з рускай мовы, дзе такой капіталізацыі няма. Я не настойваю на напісанні назваў арганізацый абавязкова з малой літары, напрыклад «Беларуская Праваслаўная Царква» лічу цалкам прымальным, але капіталізацыя ўжываецца ўжо і да невялікіх суполак, тытулаў і пасад, што не заўсёды лічу слушным. Таму, калі ўжо ўзнікла тэма па абмеркаванні рэлігійных назваў, то лічу добрай справай неяк упарадкаваць і яўна прапісаць, дзе якая літара мусіць ужывацца.--Artsiom91 (размовы) 15:10, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Наконт пунтку 3: але тытулы капіталізуюцца нават у адпаведнасці з правіламі 2008/2010. Ніжэй буду ствараць чарнавік нашых напрацовак. Каб дамагчыся аднастайнасці, то трэба адназначна прапісаць правілы і потым стварыць бота, які будзе пілнаваць гэта. Ці ўручную зацікаўленыя людзі будуць глядзець (тут як раз адношу сябе да такіх удзельнікаў). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:14, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
  • Праваслаўная і каталіцкая цэрквы пішуць назвы структурных адзінак (епархія, архідыяцэзія, благачынне і інш.) з малой літары. Напрыклад, Барысаўская епархія для праваслаўнай царквы і Пінская дыяцэзія для каталіцкай. У беларускіх энцыклапедыях словы «епархія», «мітраполія» таксама пішуцца з малой літары (гл. артыкул Беларуская праваслаўная царква ў Беларускай энцыклапедыі, т. 2, с. 421). Правілам беларускай мовы такое напісанне не супярэчыць. --Krylowicz (размовы) 16:00, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Шаноўны Krylowicz, але ж, згадзіцеся, што прынамсі «Пінская» будзе з вялікай літары ў складзе назвы дыяцэзіі. Гэта крытычна важна для развязвання неадназначнага ўспрымання: груба кажучы, існуюць сітуацыі, калі на адной тэрыторыі існуюць дзве ці больш структурныя адзінкі, назвы некаторых з якіх супадаюць з назвай тэрыторыі. Каб я не лез на «кэталік хайрархі», то ўмоўны прыклад з галавы: уявім, на тэрыторыі Мінскай вобласці існуюць Мінская дыяцэзія і Стаўбцоўская дыяцэзія, прычым відавочна, што абедзве гэтых дыяцэзіі з’ўяляюцца мінскімі (з малой літары) у кантэксце дачынення да Мінскай вобласці. У Варшаве, дарэчы, існуе такі рэальны прыклад, толькі там назвы розныя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:30, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Вядома, прыметнікі «Пінская», «Мінска-Магілёўская» і іншыя павінны пісацца з вялікай літары. Мая заўвага была пра тое, што словы мітраполія, епархія/дыяцэзія, благачынне/дэканат і падобныя ў любых выпадках пішуцца з малой літары. Гэта наконт вашай прапановы «Капіталізуем назвы... структурных адзінак («Мінска-Магілёўская Архідыяцэзія», а не «Мінска-Магілёўская архідыяцэзія» ці «Мінска-магілёўская архідыяцэзія» --Krylowicz (размовы) 16:36, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Krylowicz, добрая прапанова. Але што рабіць з новымі храмамі і малітоўнымі дамамі, якіх вельмі шмат было пабудавана ва ўсіх канфесій (у даведніку іх не будзе, помнікамі архітэктуры яны пакуль што не з'яўляюцца)? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:49, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Лакльны кансэнсус наконт наваў храмаў цяпер існуе, у чым праблема канкрэтна? --JerzyKundrat (размовы) 17:53, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Ігар Барысавіч Цярэшчанка, такіх артыкулаў не вельмі шмат, называць іх прапаную па аналогіі з існымі артыкуламі, назва якіх падмацавана аўтарытэтнымі крыніцамі. --Krylowicz (размовы) 18:00, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
JerzyKundrat, які лакальны кансэнсус існуе наконт храмаў? Дзе азнаёміцца? Хто яго прымаў? Якія былі аргументы? Прычым калі з гістарычнымі храмамі нам дапамагаюць даведнікі, то які кансэнсус наконт новых? Проста я бачу сітуацыю, калі мы так можам ужыць у Вікі назву храма, якая не ўжываецца ў рэальнасці на беларускай мове (улічваючы ўсе праблемы з яе нешырокім побытавым распаўсюдам). Гаворка, ясная справа, найперш пра сакральныя лексемы, якія з'яўляюцца калькамі з польскай мовы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:04, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Вельмі добра, што рэальных праблем у нас няма. --JerzyKundrat (размовы) 18:08, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
JerzyKundrat, а якія ўвогуле могуць быць рэальныя праблемы ў інтэрнэт-праекце? Я не супраць любога варыянту кансэнсусу, але хачу, каб ён быў нарэшце прапісаны на службовай старонцы. Для таго і было створана гэта абмеркаванне. Распавядзіце, калі ласка, як назваць у Вікі старонку пра касцёл Унебаўшэсця Пана, які быў пабудаваны, напрыклад, у 2012 годзе? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:12, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Праўце смела. --JerzyKundrat (размовы) 18:17, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Чарнавік

1. Капіталізуем назвы рэлігійных арганізацый («Руская Праваслаўная Царква», а не «Руская Праваслаўная царква», ці «руская праваслаўная царква», ці «Руская Праваслаўная царква») і прыметнікі (ці іншыя азначэнні) іх структурных адзінак («Мінска-Магілёўская архідыяцэзія», а не «Мінска-Магілёўская Архідыяцэзія» ці «Мінска-магілёўская архідыяцэзія», «архідыяцэзія ⟨калі не ў пачатку сказу⟩ Маці Божай з цэнтрам у Маскве»; пры гэтым структурная адзінка без канкрэтнай назвы не капіталізуецца: «Ён 30 гадоў кіраваў нашай епархіяй», але не «Ён 30 гадоў кіраваў нашай Епархіяй»); пасады іх іерархаў (гэта супадае і з правіламі беларускай мовы: Папа Рымскі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыярх Усяе Русі); спецыфічную сакральную лексіку ў кантэксце наймення храмаў (напрыклад: «царква Успення Дзевы Марыі», а не «царква ўспення Дзевы Марыі» ці «царква ўспення дзевы Марыі»).

2. Абапіраемся ва ўніверсальных для розных канфесій назвах і тэрмінах на свецкія крыніцы. Варта зрабіць акцэнт на найбуйнейшых СМІ, слоўніках, энцыклапедыях, пры гэтым вырашальным фактарам ужывання той ці іншай назвы або тэрміна будзе тое, наколькі часта ён сустракаецца. З цягам часу, пры патрэбе, можна будзе стварыць службовую старокну з пералікам.

3. Духоўныя саны, тытулы і пасады даем у адпаведнасці з абрадам, да якога належыць іерарх: візантыйскі (ці іншы ўсходні) епіскап, але рымскі (ці іншы лацінскі) біскуп; візантыйскі архіепіскап, але рымскі арцыбіскуп (або «архібіскуп»); усходняя епархія, рымская дыяцэзія (або штосьці іншае).

4. Назвы храмаў, якія ЗАРАЗ належаць той ці іншай канфесіі даем у адпаведнасці са стандартам, прынятым у гэтай канфесіі на беларускай мове (выпраўляем відавочныя арфаграфічныя памылкі, калі яны маюць месца, але не чапляемся да своеасаблівых рэлігійных лексем, якія ўзніклі ў беларускай мове пад уплывам іншых моў: Звеставанне, Унебаўзацце, Успенне, Панна, свяшчэнны, блажэнны, благаслаўлёны, Хрыстус, Тройца, Дзева і г. д.). Назвы храмаў, якія не дзейнічаюць або не існуюць, даем гістарычныя (тут дапамагаюць пераважна крыніцы па архітэктуры), можна не прытрымлівацца сучасных канфесійных стандартаў. Робіцца гэта для таго, каб людзі знаходзілі ў інтэрнэце інфармацыю пра храм, які іх цікавіць ці які яны наведваюць (не заўсёды магчыма праз нашу спецыфічную сітуацыю з найменнем цяпер).

5. Усе альтэрнатыўныя назвы (нават даволі дзіўныя, калі на іх ёсць крыніца) пазначаем у прэамбуле і робім з іх перасылку.

6. Геаграфічныя назвы, важныя для хрысціян (Іерусалім, Віфлеем і г. д.), даем секулярным чынам. Пажадана дадаць назву, якой карыстаюцца вернікі пэўнай канфесіі, у прэамбулу са стварэннем перасылкі з яе (Ерузалем, Бэтлеем).

Капіталізуем назвы рэлігійных арганізацый («Руская Праваслаўная Царква», а не «Руская праваслаўная царква»). І ўсё. --JerzyKundrat (размовы) 15:29, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
JerzyKundrat, але як пазначыць розніцу паміж пінскім біскупам (біскуп, які жыве і служыць дапаможным біскупам дзесьці ў Пінскай дыяцэзіі) і Біскупам Пінскім (ардынарый, які афіцыйна займае кіруючую пасаду ў дыяцэзіі)? Таксама я лічу, што афіцыйныя назвы епархій/дыяцэзій варта падаваць з вялікай літары (Пінская (Д/д?)ыяцэзія). Яшчэ выкажыцеся, калі ласка, па іншых пунктах (людзе з касцёла Звеставання Панны Марыі не могуць яго знайсці ў Вікі, бо гэта ў нас касцёл Дабравешчання Дзевы Марыі, груба кажучы). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:33, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]

Канчатковае галасаванне

Глыбокапаважаныя ўдзельнікі Вікіпедыі, найперш JerzyKundrat, Krylowicz і Artsiom91! Шчыра дзякую кожнаму за час, які Вы ўдзялілі гэтаму абмеркаванню. Як добра адзначыў спадар JerzyKundrat, сапраўдных вялікіх праблем у нас тут няма, але хацелася бы прапісаць і зацвердзіць кансэнсусным меркаваннем супольнасці некаторыя дробязі, якія патэнцыйна могуць стаць прычынай шкоднай вайны правак. Магчыма, гэтыя прапановы ўвогуле пададуцца Вам не вартымі ўвагі, але я планую пачаць праўкі артыкулаў пераважна рэлігійнай тэматыкі ў нашым раздзеле, таму мне і іншым людзям будзе прасцей абапірацца на гэтыя пункты. У аснове ўсіх пунктаў ляжаць прынцыпы рэальнага ўжывання слоў у беларускай мове, вырашэння неадназначнасцей і добрага тону (да пытання назвы рэлігійных арганізацый з вялікіх літар).



1. Прапаноўваецца пісаць з вялікіх літар:

1.1. Назвы рэлігійных арганізацый, напрыклад: ужываць: «Руская Праваслаўная Царква»; не ўжываць «Руская Праваслаўная царква», ці «руская праваслаўная царква», ці «Руская Праваслаўная царква»;

1.2. Прыметнікі (ці іншыя азначэнні) іх структурных адзінак, некаторыя з якіх успрымаюцца як памесныя цэрквы, напрыклад: ужываць «Мінска-Магілёўская архідыяцэзія» і «архідыяцэзія (калі не ў пачатку сказу) Маці Божай з цэнтрам у Маскве»; не ўжываць «Мінска-Магілёўская Архідыяцэзія» ці «Мінска-магілёўская архідыяцэзія»; пры гэтым структурная адзінка без канкрэтнай назвы не капіталізуецца: «Ён 30 гадоў кіраваў нашай епархіяй», але не «Ён 30 гадоў кіраваў нашай Епархіяй»; ужываць гэту практыку з узроўню, які больш высокі за прыхадскі (дэканат і вышэй).

1.3. Афіцыйныя тытулы іерархаў: пішам "Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Біскуп Пінскі, Апостальскі адміністратар sede vacante і ad nutum Sanctae Sedis", - але пры гэтым ужываем іх з малой літары, калі гэта не афіцыйны тытул: "Учора да нас прыехаў мітрапаліт з двума іншымі біскупамі";

1.4. Спецыфічную сакральную лексіку ў кантэксце наймення храмаў, напрыклад: пішам «царква Успення Дзевы Марыі», не пішам «царква ўспення Дзевы Марыі» ці «царква ўспення дзевы Марыі».

2. Абапіраемся ва ўніверсальных для розных канфесій уласных імёнах, назвах і тэрмінах на свецкія крыніцы. Геаграфічныя назвы, важныя для хрысціян (Іерусалім, Віфлеем і г. д.), даем секулярным чынам. Пажадана дадаць назву, якой карыстаюцца вернікі пэўнай канфесіі, у прэамбулу са стварэннем перасылкі з яе (Ерузалем, Бэтлеем). Варта зрабіць акцэнт на найбуйнейшых СМІ, слоўніках, энцыклапедыях, пры гэтым вырашальным фактарам ужывання той ці іншай назвы або тэрміна будзе тое, наколькі часта ён сустракаецца. З цягам часу, пры патрэбе, можна будзе стварыць службовую старокну з пералікам, калі ў гэтым узнікне патрэба. Усе альтэрнатыўныя імёны і назвы (калі на іх ёсць аўтарытэтная крыніца) пазначаем у прэамбуле і робім з іх перасылку.

3. Духоўныя саны, тытулы і пасады даем у адпаведнасці з традыцыяй абраду, да якога належыць іерарх: візантыйскі (ці іншы ўсходні) епіскап, але рымскі (ці іншы лацінскі) біскуп; візантыйскі архіепіскап, але рымскі арцыбіскуп (або «архібіскуп»); усходняя епархія, але заходняя дыяцэзія; прыход Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы, але парафія Рымска-Каталіцкай Царквы (або Касцёла, хаця такое слова і можа быць успрынята неадназначна, бо больш асацыюецца з культавым будынкам па-зам межамі Каталіцкай Царквы ў беларускай мове) у Беларусі.

4. Назвы гістарычных храмаў бяруцца з архітэктурных даведнікаў і энцыклапедый (калі абрадава-канфесійная назва храма адрозніваецца ад той, якая ўжываецца ў крыніцах, ствараюцца перасылкі, дапушчальны пералік некалькіх назваў у прэамбуле ці раздзеле "назва"). Калі ў гістарычным храме быў створаны новы прыход або некалькі прыходаў, пажадана зрабіць перасылкі і пазначыць гэта ў прэамбуле або раздзеле "назва" (гаворка пра такія сітуацыі, як з касцёлам Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску, вядомым таксама як касцёл Святога Роха). Назвы новых храмаў бяруцца з крыніц. Пры напісанні артыкулаў пра новыя храмы кіруемся прынцыпам "праўце смела".

5. Відавочныя арфаграфічныя памылкі, якія супярэчаць слоўнікам і правілам, але, тым не менш, увайшлі ва ўжытак сакральнай беларускамоўнай лексікі той ці іншай канфесіі (як "Ян Боско, Іісус Хрыстос, сакрамЭнт, прэзбітЭр") павінны выпраўляцца ў адпаведнасці са слоўнікамі і правіламі. Ужыванне памылковага спалучэння ў крыніцы з'яўляецца нагодай хіба што для стварэння нябачнай перасылкі.

Галасаванне

Вельмі вітаецца аргументацыя, чаму «за» ці «супраць».

JerzyKundrat, чаму «супраць?» Нібыта, Вы дакладна падтрымлівалі першы пункт 1.1 (Вы можаце прагаласаваць за яго асобна, каб мы хоць штосьці зацвердзілі). Я гэтыя правіла прапаноўваю выключна для таго, каб не было вайны правак (якая лёгка можа ўзнікнуць як раз праз напісанне рэлігійных арганізацый з вялікіх ці малых літар). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:03, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За. У цэлым прапановы адпавядаюць майму ўяўленню аб тым, як мусяць назвыацца артыкулы. Магчыма, пакуль яны акрэслены недастаткова строга і дакладна, але для пачатку лічу прымальным. Маю адзіную заўвагу наконт вялікай літары ў тытулах: мяркую, што вялікая літара ў словах «епіскап», «біскуп» непатрэбная (а вось «Мітрапаліт» у афіцыйных тэкстах — нармальна), а таксама што варта адрозніваць афіцыйны і неафіцыйны тытулы: лічу што мусіць быць «епіскап Полацкі і Глыбоцкі», але «епіскап полацкі».--Artsiom91 (размовы) 21:55, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За. --Паўлюк Шапецька 22:03, 7 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За усе 5 пунктаў. Віт; размовы 00:03, 8 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «за» За пункты 1.1-4, 3-5. --Nieszczarda2 (размовы) 12:15, 8 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць пункт 2. Свецкія крыніцы не самадастатковыя для адлюстравання рэальнага стану рэлігійнай, найперш — багаслоўскай, лексікі ў беларускай мове. Яна ствараецца супольнасцямі веры, там трэба шукаць пацвярджэння іх узусу. З асноўнымі канфесіямі праблем не будзе, там тэрміналогія збольшага ўтрэслася ўжо. Згодны, што неабходна строга трымацца прынцыпу пераліку і пераадрасацыі ўсіх ужываных форм. --Nieszczarda2 (размовы) 12:15, 8 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць Не бачу сэнсу падмяняць натуральны парадак рэчаў пісьмовымі законамі. Гэтае галасаванне не было вынікам нейкіх спрэчак, якія мусіла б назаўжды развязаць, тады для чаго яно? Здаецца, і зараз усё неяк больш-менш адэкватна пішацца па рэлігійнай тэме. Капіталізацыі прапісаныя ў правапісе беларускай мовы 2008 года — гэтага цалкам дастаткова. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:42, 11 студзеня 2021 (+03)[адказаць]
Аналізуючы правілы беларускай мовы 2008 года наконт вялікіх літар (глава 6), прыйшоў да высновы, што капіталізацыя усіх словаў у назвах рэлігійных устаноў не адпавядае правілам 2008 года:
§ 25. Вялікая і малая літары ў асабовых назвах — не датычыцца цалкам
§ 26. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў — не датычыцца цалкам
§ 27. Вялікая і малая літары ў геаграфічных і астранамічных назвах — не датычыцца цалкам
§ 28. Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
З вялікай літары пішуцца: усе словы ў найменнях вышэйшых органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады Рэспублікі Беларусь і іншых краін — распаўсюджваецца на рэдкія прыклады з Ватыкана(?) — Дзяржаўны Сакратарыят Ватыкана (не зусім упэўенены, што ён вышэйшы орган адной з галін улады ў Ватыкане, але няхай для прыкладу павісіць)
першае слова ў найменнях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый: — распаўсюджваецца амаль на ўсё — Служба папскіх літургічных цырымоній
§ 29. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях : — лічаныя пасады — Папа Рымскі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, інш.
§ 30. Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў — не датычыцца цалкам
§ 31. Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў — амаль датычыцца
§ 32. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў — амаль датычыцца інстытуцый, але датычыцца многіх тэрмінаў — Вялікая схізма
§ 33. Вялікая літара ў назвах з двукоссем  — амаль датычыцца

Як бачым, нічога, што б дазваляла нам пісаць Беларуская Праваслаўная Царква, калі гэта не пагадненні, кантракты і іншыя дагаворы (гл. апошні абзац § 29), у сучасных правілах беларускай мовы няма. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:23, 14 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

Вынікі

Паколькі я не знаёмы з поўнай працэдурай увядзення ў рэальны ўжытак падобных рэкамендацый (хай гэта будуць менавіта рэкамендацыі, ніхто не гаворыць пра строгія правілы), у канцы месяца хацеў бы папрасіць JerzyKundrat або кагосьці яшчэ з актыўных удзельнікаў (я знаходзіўся ў працяглым Вікі-адпачынку апошні час) дапамагчы з закрыццём абмеркавання (тады ўжо ўсе ахвотныя прагаласуюць і выкажуцца) і пакіданнем гэтых рэкамендацый на адпаведнай службовай старонцы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:28, 8 студзеня 2021 (+03)[адказаць]