Касцёл Святога Аляксея (Івянец): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Храм |Тып храма = Касцёл |Беларуская назва = Касцёл Святога Аляксея |Арыгінал...'
 
Радок 38: Радок 38:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Пасля [[Паўстанне Каліноўскага|Паўстання Каліноўскага]] ў Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны [[Троіці касцёл, Івянец|Троіці касцёл]], пабудаваны ў [[XVII]] стагоддзі і каменны [[касцёл Святога Міхаіла, Івянец|касцёл Св. Міхаіла]], пабудаваны ў [[XVIII]] стагоддзі пры [[Францысканцы|францысканскім]] кляштары, — і былі перабудаваны ў [[Праваслаўе|праваслаўныя]] цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзмлася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у [[1820]] годзе на мясцовых могілках.

Пасля выдання «[[маніфест аб верацярпімасці|маніфеста аб верацярпімасці]]» [[1905]] года стала магчымым пачаць будаўніцтва новага касцёла. Фундатарамі сталі генерал [[Эдвард Каверскі]] і яго жонка [[Альжбета Каверская|Альжбета]]. [[23 мая]] [[магілёўскі архібіскуп|магілёўскім архібіскупам]] [[Ежы Юзэф Шэмбек|Ежы Юзэфам Шэмбекам]] быў асвечаны [[краевугольны камень]] новага касцёла. Архітэктарам новага храма стаў [[Міхаіл Хатоўскі]], які арыентаваўся ў сваім праекце на [[Касцёл Святой Ганны, Вільнюс|Касцёл Святой Ганны]] ў [[Вільня|Вільні]]. Будаўніцтва было скончана ў [[1907]] годзе і [[23 снежня]] таго ж года храм асвечаны ў гонар [[Святы Аляксей|Святога Аляксея]].

У [[1947]] годзе касцёл быў зачынены [[СССР|савецкімі]] ўладамі. У [[1962]] годзе будынак перададзены Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. І. Леніна ў [[Мінск]]у і пераабсталявана пад архіў. Напачатку [[1980-я|80-х]] гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртанні храма, але вярнуць будынак атрымаўся толькі ў [[1989]] годзе. У [[1990]] годзе зноў пачалі служыць францысканцы.

== Архітэктура ==
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры [[неаготыка|неагатычнага стылю]]. [[Касцёл]] крыжападобны ў плане, з пяціграннай [[апсіда]]й і [[прамавугольнік|прамавугольнымі]] бакавымі крыламі [[трансэпт]]а, якія выступаюць далёка за межы сцен падоўжнага карабля. Двух'ярусная чатырохгранная шатровая вежа-[[званіца, архітэктура|званіца]] выступае з асноўнага аб'ёму і дамінуе ў агульнай кампазыцыі, завяршаючы двухсхільны дах з [[сігнатурка]]й над алтарнай часткай. Нэагатычныя элементы храма: стылізаваныя [[контрфорс]]ы, [[разета|акно-ружа]], стрэльчатыя вокны. Гатычная тэма працягнута ў інтэр'еры храма.
Помнік архітэктуры [[неаготыка|неагатычнага стылю]]. [[Касцёл]] крыжападобны ў плане, з пяціграннай [[апсіда]]й і [[прамавугольнік|прамавугольнымі]] бакавымі крыламі [[трансэпт]]а, якія выступаюць далёка за межы сцен падоўжнага карабля. Двух'ярусная чатырохгранная шатровая вежа-[[званіца, архітэктура|званіца]] выступае з асноўнага аб'ёму і дамінуе ў агульнай кампазыцыі, завяршаючы двухсхільны дах з [[сігнатурка]]й над алтарнай часткай. Нэагатычныя элементы храма: стылізаваныя [[контрфорс]]ы, [[разета|акно-ружа]], стрэльчатыя вокны. Гатычная тэма працягнута ў інтэр'еры храма.

Версія ад 14:41, 21 студзеня 2012

Касцёл
Касцёл Святога Аляксея
Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы
Касцёл Святога Аляксея ў Івянцы
53°53′44″ пн. ш. 26°44′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Івянец
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль Неаготыка
Архітэктар Міхаіл Хатоўскі
Заснавальнік Эдвард і Альжбета Каверскія
Будаўніцтва 19051907 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Аляксеярымска-каталіцкая царква ў горадзе Івянец (Валожынскій раён, Мінская вобласць), помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Належыць да Івянецкага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Гісторыя

Пасля Паўстання Каліноўскага ў Івянцы былі канфіскаваны абодва каталіцкіх храма: драўляны Троіці касцёл, пабудаваны ў XVII стагоддзі і каменны касцёл Св. Міхаіла, пабудаваны ў XVIII стагоддзі пры францысканскім кляштары, — і былі перабудаваны ў праваслаўныя цэрквы. Нягледзячы на тое, што ў горадзе не засталося каталіцкіх храмаў, атрымаць дазвол на будаўніцтва новага храма было немагчыма, таму вернікам прыходзмлася збірацца ў невялікай драўлянай капліцы, пабудаванай у 1820 годзе на мясцовых могілках.

Пасля выдання «маніфеста аб верацярпімасці» 1905 года стала магчымым пачаць будаўніцтва новага касцёла. Фундатарамі сталі генерал Эдвард Каверскі і яго жонка Альжбета. 23 мая магілёўскім архібіскупам Ежы Юзэфам Шэмбекам быў асвечаны краевугольны камень новага касцёла. Архітэктарам новага храма стаў Міхаіл Хатоўскі, які арыентаваўся ў сваім праекце на Касцёл Святой Ганны ў Вільні. Будаўніцтва было скончана ў 1907 годзе і 23 снежня таго ж года храм асвечаны ў гонар Святога Аляксея.

У 1947 годзе касцёл быў зачынены савецкімі ўладамі. У 1962 годзе будынак перададзены Дзяржаўнай бібліятэкі імя У. І. Леніна ў Мінску і пераабсталявана пад архіў. Напачатку 80-х гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртанні храма, але вярнуць будынак атрымаўся толькі ў 1989 годзе. У 1990 годзе зноў пачалі служыць францысканцы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры неагатычнага стылю. Касцёл крыжападобны ў плане, з пяціграннай апсідай і прамавугольнымі бакавымі крыламі трансэпта, якія выступаюць далёка за межы сцен падоўжнага карабля. Двух'ярусная чатырохгранная шатровая вежа-званіца выступае з асноўнага аб'ёму і дамінуе ў агульнай кампазыцыі, завяршаючы двухсхільны дах з сігнатуркай над алтарнай часткай. Нэагатычныя элементы храма: стылізаваныя контрфорсы, акно-ружа, стрэльчатыя вокны. Гатычная тэма працягнута ў інтэр'еры храма.

Літаратура

  • Айцец Гжэгаж Квецень OFMConv 100-годдзе Чырвонага Касцела ў Івянцы // Ave Maria. — Мінск: 2007. — № 11 (151).
  • Анатоль Мiкалаевiч Кулагiн. Касцел святога Аляксея // Каталiцкiя храмы Беларусi. — Мiнск: «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi», 2008. — С. 158-159. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5
  • Кулагін А.М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с.
  • Кулагін А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0

Спасылкі

Шаблон:Мінска-Магілёўская архідыяцэзія