Храм Нікі Аптэрас: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|right|Храм Нікі Аптэрас [[Выява:Temple of Athena Nike reconstruction.gif|thumb|Рэканс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 17:49, 23 ліпеня 2012

Храм Нікі Аптэрас
Рэканструкцыя храма

Храм Нікі Аптэрас (гэта значыць бяскрылай перамогі) — старажытнагрэчаскі храм на афінскім Акропалі, які знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Прапілеяў. Пабудаваны Калікратам у 427—421 гадах да н.э. па праекце 450 гады да н.э. Храм прысвечаны Афіне-Ніцы (стар.-грэч.: Αθηνᾶ Νίκη — Афіна-Пераможца). Пабудова ўяўляе сабой амфіпрастыль з дзвюма іанічнымі порцікамі па чатыры калоны. Стылабат мае тры прыступкі. На бесперапынным іанічным фрызе адлюстроўваліся эпізоды Грэка-персідскіх войн і багі — Афіна, Пасейдон і Зеўс. Храм выкананы з мармуру. Унутры стаяла статуя Афіны, якая трымае ў адной руцэ шлем, у іншай — гранат — сімвал пераможнага міру.

Гл. таксама

Крыніцы

  • Энциклопедия «Кругосвет».

Спасылкі

Шаблон:Arch-stub