Мармуры Элгіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Экспазіцыя збору Элгіна ў Брытанскім музеі

Мармуры Элгіна (Elgin Marbles) — неперасягнены збор старажытнагрэчаскага мастацтва, галоўным чынам з Афінскага акропаля, якое было прывезена ў Англію напачатку XIX стагоддзя лордам Эльджынам і цяпер захоўваецца ў Брытанскім музеі.

Лорд Эльджын, быўшы брытанскім паслом у Канстанцінопалі падчас напалеонаўскіх войн, пасля доўгіх перамоў з турэцкім урадам прыняўся за збіранне фрагментаў старажытнагрэчаскага мастацтва (пераважна пластычнага). У напісаным пазней апраўданні лорд Эльджын матываваў свае дзеянні жаданнем выратаваць каштоўныя аскепкі антычнасці ад пагібельнага ўздзеяння часу, абыякавага стаўлення мясцовага насельніцтва і ад магчымых у будучыні ваенных дзеянняў.

Найбольш выдатныя з сабраных ім твораў статуі, якія ўпрыгожвалі сабой франтоны Зеўса Усеэлінскага на в-ве Эгіне, некаторыя з франтонных статуй афінскага Парфенона, лепш іншых захаваныя яго метопы, значная частка рэльефнага фрыза «Панафінейская працэсія», што апяразваў знадворку цэлу гэтага храма, некалькі пліт фрыза з храма Бяскрылы Перамогі ў Афінах, адна з карыятыд Эрэхтэёна, каласальная статуя Дыяніса, якая ўваходзіла ў склад харэгічнага помніка Фразіла на паўднёвым схіле афінскага акропаля, надпіс з надмагільнага помніка афінян, загінулых пры Патыдэі.

Фідый з вучнямі. 27-я метопа з фрыза Парфенона. Бітва лапіфаў з кентаўрамі

Турэцкі ўрад, які не праяўвіў цікавасці да шэдэўраў антычнасці, дазволіў вываз усяго сабранага Эльджынам у Лондан. На гэта пайшло 10 гадоў — з 1802 па 1812 гады, прычым частка грузу ў 1804 г. затанула ля вострава Кіфера, але пасля была паднята на паверхню. У 1806 годзе Эльджын вярнуўся на радзіму, і на працягу 10 гадоў збор заставаўся яго прыватнай уласнасцю.

Напярэдадні Грэчаскай рэвалюцыі Брытанію захліснула хваля фіэлінізму. Лорд Эльджын апынуўся мішэнню выпадаў у друку з боку лорда Байрана і іншых уладароў розумаў эпохі рамантызму. Абвінавачванні ў скнарнасці, махлярстве і вандалізме прыцягнулі да мармураў увагу брытанскіх парламентарыяў. Спецыяльная камісія занялася вывучэннем калекцыі Эльджына і прызнала мэтазгодным яе набыццё дзяржавай для размяшчэння ў Брытанскім музеі. У 1816 г. збор быў выкуплены ў Эльджына за параўнальна сціплую суму ў 35 000 фунтаў.

Практычна з моманту адраджэння грэчаскай дзяржаўнасці Грэцыя патрабавала ад Брытаніі вяртання мармураў Эльджына як неад'емнай часткі нацыянальнага здабытку. Грэкі адмаўляюцца прызнаць легітымным дазвол турэцкага ўрада на вываз скарбаў з краіны. Брытанскі бок, у сваю чаргу, указвае на тое, што лордам Эльджынам рухалі добрыя намеры, і адмаўляецца вярнуць перамешчаныя каштоўнасці на зямлю старажытнай Элады. Спрэчкі пра лёс перамешчаных каштоўнасцей аднавіліся ў сувязі з адкрыццём музея Акропаля ў 2000-я гады.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]