Калікрат
Выгляд
Калікрат | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 470 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 420 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Працы і дасягненні | |
Найважнейшыя пабудовы | Парфенон, Храм Нікі Аптэрас |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калікра́т (стар.-грэч.: Καλλικράτης; нар. каля 470 г. да н.э. — † 420 г. да н.э.) — старажытнагрэчаскі архітэктар сярэдзіны V стагоддзя да н.э., які працаваў у Афінах. Браў удзел ў ажыцяўленні архітэктурнай праграмы Перыкла. Пабудаваў па праекце Іктына Парфенон (437—438 год да н.э.). Калікрат лічыцца таксама архітэктарам храма Нікі Аптэрас (427—424 да н.э.) — падабенства гэтага храма з храмам на рацэ Іліс (разбураны ў 1778) непадалёк ад Афін дазволіла прыпісаць апошні Калікрату. Акрамя таго, Калікрат у 443—442 да н.э. завяршыў збудаванне Доўгіх сцен, якія абаранілі дарогу з Афін у Пірэй.