Плошча Парыжскай Камуны (Мінск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Sir Ksandr (размовы | уклад) др Sir Ksandr перанёс старонку Плошча Парыжскай камуны у Плошча Парыжскай камуны, Мінск |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{coord|53|54|37|N|27|33|35|E|type:landmark_region:BY|display=title}} |
|||
{{Вуліца |
{{Вуліца |
||
|назва =Плошча Парыжскай камуны |
|назва =Плошча Парыжскай камуны |
||
Радок 13: | Радок 12: | ||
|працягласць = |
|працягласць = |
||
|насельніцтва = |
|насельніцтва = |
||
|lat_dir =N |lat_deg =53 |lat_min =54 |lat_sec = 37 |
|||
|lon_dir =E |lon_deg =27 |lon_min =33 |lon_sec =35 |
|||
|карта=Беларусь Мінск Цэнтр |
|||
|каардынаты п = <!-- {{Coord}} --> |
|каардынаты п = <!-- {{Coord}} --> |
||
|каардынаты = |
|каардынаты = |
Версія ад 14:24, 30 ліпеня 2012
Плошча Парыжскай камуны Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча Парыжскай камуны - плошча ў цэнтры Мінска. у лістападзе 2009 года плошча пераназваная ў Траецкую Гару (гістарычная назва, існавала да 1919 года)
Плошча размешчана ў Цэнтральным раёне паміж вуліцамі Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Куйбышава і Пашкевіч.
На плошчы размешчаны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Астатнюю частку плошчы займае сад, на цэнтральнай алеі якога ўстаноўлены помнік беларускаму паэту Максіму Багдановічу. Вакол плошчы размешчаны павільён Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа», будынка гарадской клінічнай бальніцы № 2, Траецкага прадмесця, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. З боку вуліцы Куйбышава да плошчы прымыкае Піянерскі парк, у якім стаіць помнік піянеру-герою Марату Казею.
Гісторыя
У другой палове XVI ст. на гэтым месцы паўстаў Траецкі базар, які стаў адным з найбуйнейшых у Мінску. Плошча, занятая кірмашом, стала называцца Траецкай плошчай. У 1919 г. плошча была перайменаваная ў памяць аб Парыжскай камуне 1871 г. Рынак існаваў да 1933 г., калі пачалося ўзвядзенне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР па праекце архітэктара І. Р. Лангбарда. Тэатр адкрыўся ў 1938 г. Падчас вайны будынак тэатра не было разбурана. У 1950 г. на плошчы быў разбіты дэкаратыўны сад. У 1981 г. быў адкрыты помнік Максіму Багдановічу ў гонар 90-годдзя з дня яго нараджэння.
У цяперашні час праводзіцца рэканструкцыя будынка тэатра і прылеглага да яго саду.