Васіль Данілавіч Дружчыц: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др →Літаратура: рэкатэгарызацыя using AWB |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
{{DEFAULTSORT:Дружчыц Васіль Данілавіч}} |
{{DEFAULTSORT:Дружчыц Васіль Данілавіч}} |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]] |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
|||
[[be-x-old:Васіль Дружчыц]] |
[[be-x-old:Васіль Дружчыц]] |
Версія ад 23:57, 20 лістапада 2012
Васіль Данілавіч ДРУЖЧЫЦ (ДРУШЧЫЦ) (27 студзеня (8 лютага) 1886, в. Блудзень Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер в. Першамайская Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 20 снежня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі гісторык.
Біяграфія
У 1901 скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, у 1907 — Літоўскую духоўную семінарыю (Вільня), у 1911 — Юр'еўскі (Тартускі) універсітэт. У 1911—1922 выкладаў гісторыю ў Вільні, Шаўлях, Рэчыцы, Бабруйску. Удзельнічаў у рабоце Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. З 1922 выкладчык, з 1927 — прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДУ. Адначасова з 1924 правадзейны член Інбелкульта; з 1927 — старшыня камісіі Інбелкульта па гісторыі гарадоў. З 1933 супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН, прафесар кафедры гісторыі народаў СССР Літаратурнага інстытута імя Герцэна (Масква). Даследаваў беларускае сярэдявечча, магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, гісторыю кнігадрукавання. Арыштаваны 14 студзеня 1937. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 на расстрэл. Рэабілітаваны 5 ліпеня 1958.
Творы
- Палажэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы пасля Люблінскай уніі // Працы БДУ. 1925, № 6-7;
- Места Менск у канцы XV і пачатку XVI ст. // Працы БДУ. 1926, № 12;
- Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1927.
Літаратура
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Іофэ Э. Летапісец айчыннай гісторыі // ЛіМ. 1986, 14 лют.
- Возвращенные имена;
- ЭГБ, т. 3.