Купальнік горны: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др clean up, replaced: | апісанне выявы = → |подпіс = , асейск → асійск, кэра → кера, Бэкера → Бекера, пяшчан → пясчан using AWB |
др робат дадаў: ka:არნიკა |
||
Радок 103: | Радок 103: | ||
[[hu:Hegyi árnika]] |
[[hu:Hegyi árnika]] |
||
[[it:Arnica montana]] |
[[it:Arnica montana]] |
||
[[ka:არნიკა]] |
|||
[[lt:Kalninė arnika]] |
[[lt:Kalninė arnika]] |
||
[[nl:Valkruid]] |
[[nl:Valkruid]] |
Версія ад 07:37, 20 студзеня 2013
Купальнік горны | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Расліны | |||||||
Аддзел: | Кветкавыя | |||||||
Клас: | Двухдольныя | |||||||
Парадак: | Астракветныя | |||||||
Сямейства: | Астравыя | |||||||
Род: | Купальнік | |||||||
Від: | Купальнік горны | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Arnica montana L. | ||||||||
Арэал | ||||||||
|
||||||||
|
Купальнік горны ці Буквіца[1] (Arnica montana) — від шматгадовых травяністых раслін рода Купальнік сямейства Астравыя.
Распаўсюджванне і экалогія
Расце на тэрыторыі Еўропы.
Расце ў хваёвых борах і ў хваёва-бярозавых лясах, на лясных лугах і палянах, узлесках, сярод хмызнякоў, на прасеках і мурожных лугах, часам на забалочаных лугах. У гарах паднімаецца да альпійскага пояса. Аддае перавагу пясчаным кіслым глебам з сярэдняй вільготнасцю.
Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і СССР.
Біялагічнае апісанне
Карэнішча паўзучае, гарызантальна разгалінаванае, даўжынёй да 15 см, дыяметрам каля 1 см, са шматлікімі ніткападобнымі каранямі, звонку карычневае.
Сцябло прамастаячае, уверсе часта разгалінаванае, вышынёй 15-80 см, пакрытае простымі і жалезістым валасінкамі, асабліва густымі ў верхняй частцы.
Прыкаранёвыя лісты разеткі шырокія, авальныя або даўгавата-авальныя, тупаватыя, з выбітнымі бакавымі жылкамі, зверху з валасінкамі, коратка звужаныя ў хвосцік або амаль сядзячыя. Сцябловыя — парныя, супраціўные, даўжынёй 15-17 см, шырынёй да 4-5 см, даўгаватыя або ланцэтападобныя, рэдка даўгавата-авальныя (ніжняя пара), у верхняй палове сцябла, асабліва на галінах, з адным-некалькімі чарговымі, лінейнымі, завостранымі лісцем.
Квітнее ў чэрвені — жніўні (у высакагор'ях ліпені — верасні). Плады спеюць у ліпені — верасні.
Зноскі
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
Сінонімы
- Doronicum arnica, Desf. (1804)
- Doronicum montanum, (L.) Lam. (1786)
- Doronicum montanum, (L.) Lam.