Масавая культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат зьмяніў pl:Kultura masowa на pl:Kultura popularna
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 54 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q131265 (translate me)
Радок 23: Радок 23:
[[Катэгорыя:Культуралогія]]
[[Катэгорыя:Культуралогія]]
[[Катэгорыя:Масавая культура| ]]
[[Катэгорыя:Масавая культура| ]]

[[ar:ثقافة شعبية]]
[[bg:Популярна култура]]
[[bn:জনসংস্কৃতি]]
[[br:Sevenadur ar bobl]]
[[bs:Popularna kultura]]
[[ca:Cultura popular]]
[[ceb:Popular nga kultura]]
[[cs:Populární kultura]]
[[cy:Diwylliant poblogaidd]]
[[de:Popkultur]]
[[el:Μαζική κουλτούρα]]
[[en:Popular culture]]
[[eo:Popola kulturo]]
[[es:Cultura popular]]
[[et:Popkultuur]]
[[fa:فرهنگ عامه]]
[[fi:Populaarikulttuuri]]
[[fr:Culture populaire]]
[[fur:Culture di masse]]
[[gan:流行文化]]
[[gd:Cultar mòr-thaitneach]]
[[gl:Cultura popular]]
[[he:תרבות פופולרית]]
[[hr:Popularna kultura]]
[[hu:Popkultúra]]
[[id:Budaya populer]]
[[it:Cultura di massa]]
[[ja:大衆文化]]
[[kk:Бұқаралық мәдениет]]
[[ko:대중문화]]
[[ky:Массалык маданият]]
[[li:Volkscultuur]]
[[mk:Народна култура]]
[[ms:Budaya pop]]
[[nl:Popcultuur]]
[[no:Populærkultur]]
[[oc:Cultura populara]]
[[pl:Kultura popularna]]
[[pt:Cultura popular]]
[[ro:Cultură populară]]
[[ru:Массовая культура]]
[[rue:Поп-култура]]
[[sh:Popularna kultura]]
[[simple:Popular culture]]
[[sk:Masová kultúra]]
[[sr:Популарна култура]]
[[sv:Populärkultur]]
[[ta:பரவலர் பண்பாடு]]
[[th:วัฒนธรรมสมัยนิยม]]
[[tl:Kalinangang tanyag]]
[[tr:Popüler kültür]]
[[uk:Масова культура]]
[[vi:Văn hóa phổ thông]]
[[zh:流行文化]]

Версія ад 02:14, 10 сакавіка 2013

Масавая культура або поп-культура, маскультура, культура большасці — новы тып, разнавіднасць культуры індустрыяльнага і постіндустрыяльнага грамадства. Іншыя яе назвы - камерцыйная, спажывецкая, папулярная, агульнадаступная культура.

Распаўсюджаная, г.зн. папулярная і пераважаючая сярод шырокіх слаёў насельніцтва ў грамадстве. Яна складаецца з такіх з'яў, як спорт, забавы, побыт, музыка, у тым ліку і поп-музыка, літаратура, сродкі масавай інфармацыі, выяўленчае мастацтва, у тым ліку і біенале і г. д.

Змест масавай культуры абумоўлены штодзённымі падзеямі, імкненнямі і запатрабаваннямі, якія складаюць жыццё большасці насельніцтва (т.з. мэйнстрыму).

Яе ўзнікненне было абумоўлена навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй, урбанізацыяй, разбурэннем лакальных супольнасцей і размываннем тэрытарыяльных і сацыяльных межаў. Тэрмін «масавая культура» ўзнік у 1940-х г. у ЗША ў тэкстах М. Хоркхаймера і Д. Макдональда, прысвечаных крытыцы тэлебачання. Тэрмін атрымаў шырокае распаўсюджванне дзякуючы працам прадстаўнікоў Франкфурцкай сацыялагічнай школы.

Масавая культура з'яўляецца супрацьлегласцю традыцыйнай культуры. Арыентавана на масавае распаўсюджанне сваіх духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей на ўзроўні «усярэдненага» масавага спажыўца; функцыянуе як прамыслова-камерцыйная вытворчасць. З'яўляецца своеасаблівым «мастацтвам для ўсіх, для кожнага». Масавая культура атрымала найбольшае распаўсюджанне ў другой палове XX ст. у сувязі з хуткім развіццём сродкаў масавай інфармацыі — тэлебачання і радыё, аўдыё- і відэатэхнікі, камп'ютараў, Інтэрнету, перыядычных і іншых выданняў (газеты, часопісы, буклеты, альбомы) і г.д. Галоўным вытворцам масавай культуры з'яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі, а асноўнымі спажыўцамі — прадстаўнікі пераважна заходняй цывілізацыі. Заснавана на розных ілюзіях, фантазіях, стэрэатыпах масавай свядомасці, моцна залежыць ад сучаснай моды, разлічана на прадстаўнікоў розных нацый, полаўзроставых супольнасцей і да т.п. Характэрныя асаблівасці масавай культуры — прымітывізацыя чалавечых адносін (г.зн. звядзенне іх сутнасці да канфлікту «добрых» і «дрэнных» людзей), культ моцнай асобы, грошай, поспеху, асабістага абагачэння, прапаганда канфармізму ў грамадскай свядомасці, жорсткасці, насілля, сексу, выкарыстанне разнастайных паўзабароненых і ўзбуджаючых тэм, вобразаў і мастацкіх сродкаў (напрыклад, сенсацыйныя «жоўтыя» факты, містычныя таямніцы), штучная забаўляльнасць, натуралізм і інш.

Асноўнымі кірункамі масавай культуры ў розных відах культуры можна лічыць наступныя: у літаратуры — дэтэктыў, прыгоды, фантастыка, т.зв. «бульварная літаратура»; у кіно — баявік, трылер, меладрама, «мыльная опера»; у выяўленчым мастацтве — карыкатура, комікс; у музыцы — рок- і поп-музыка; а таксама разнастайныя шоў (напр., эстрадныя канцэрты, музычна-тэатральныя пастаноўкі, цыркавыя, спартовыя прадстаўленні, мастацкія акцыі, выступленні гумарыстаў-сатырыкаў, стрыптыз). Тыповымі героямі і сімваламі масавай культуры з'яўляюцца, напр., суперагент Джэймс Бонд, Тэрмінатар, усякія супермены, разнастайныя секс-сімвалы і інш.

Па свайму ўзроўню масавая культура стаіць звычайна ніжэй за элітарную культуру і народную культуру.[1]

Зноскі

  1. Культуралогія (2003)

Літаратура

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6