Аляксандр Акінчыц: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2833930 (translate me) |
|||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Alexandre okinczyc.jpeg|міні|Аляксандр Акінчыц]] |
|||
'''Аляксандр АКІНЧЫЦ''' ({{ДН|9|2|1839}}, [[Вёска Сялец, Бярозаўскі раён|в. Сялец]] Пружанскага павета, цяпер [[Бярозаўскі раён]] (па іншых звестках нарадзіўся 28.8.[[1839]], [[Гродна]]) — {{ДС|20|4|1886}}, [[Парыж]]) — медык, публіцыст, мемуарыст. |
'''Аляксандр АКІНЧЫЦ''' ({{ДН|9|2|1839}}, [[Вёска Сялец, Бярозаўскі раён|в. Сялец]] Пружанскага павета, цяпер [[Бярозаўскі раён]] (па іншых звестках нарадзіўся 28.8.[[1839]], [[Гродна]]) — {{ДС|20|4|1886}}, [[Парыж]]) — медык, публіцыст, мемуарыст. |
||
Радок 8: | Радок 9: | ||
== Крыніца == |
== Крыніца == |
||
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}} |
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}} |
||
== Спасылкі == |
|||
{{commons}} |
|||
{{Authority control|VIAF=59888301}} |
|||
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Публіцысты Беларусі]] |
||
Радок 13: | Радок 19: | ||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай медыцыны]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускай медыцыны]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Эмігрыравалі ў Францыю з Беларусі]] |
|||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы]] |
|||
[[Катэгорыя:Выпускнікі МДУ]] |
|||
{{DEFAULTSORT:Акінчыц Аляксандр}} |
{{DEFAULTSORT:Акінчыц Аляксандр}} |
Версія ад 18:07, 7 мая 2013
Аляксандр АКІНЧЫЦ (9 лютага 1839, в. Сялец Пружанскага павета, цяпер Бярозаўскі раён (па іншых звестках нарадзіўся 28.8.1839, Гродна) — 20 красавіка 1886, Парыж) — медык, публіцыст, мемуарыст.
Біяграфія
У 1856-61 вучыўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, доктар медыцыны. У 1861 распачаў лекарскую практыку ў Шарашове. Арыштаваны за аказанне медыцынскай дапамогі параненым паўстанцам 1863. Атрымаў 12 гадоў катаргі. На этапе паміж Табольскам і Томскам Акінчыц і яшчэ двое вязняў здолелі схавацца пад імёнамі памерлых ад тыфу ссыльных. Акінчыц застаўся ў Томску пад прозвішчам Малеўскі. На конях і пешшу дабраўся да цэнтральных раёнаў Расіі. Пры дапамозе расійскіх рэвалюцыйных груп з фальшывым пашпартам у жніўні 1865 разам з З. Мінейкам даехаў да Парыжа. Пачаўся новы, знешне больш спакойны перыяд жыцця. У сувязі з тым, што яго дыплом не прызнаваўся ў Францыі, мусіў прайсці адпаведныя курсы і ў ліпені 1867 паспяхова здаў іспыт на званне доктара медыцыны. Займаўся лекарскай практыкай. Як згадваюць сучаснікі, быў адданы ідэі дапамогі людзям, якія пакутуюць. Браў актыўны ўдзел у дзейнасці эмігранцкіх арганізацый уцекачоў з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Выступаў з публікацыямі ў прэсе. Напісаў мемуары «Успаміны з побыту ў Расіі ў 1863 г.», якія не былі апублікаваны і захоўваюцца ў архіве сям'і.
Крыніца
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Акінчыц