Зыгмунт Мінейка
Зыгмунт Мінейка | |
---|---|
польск.: Zygmunt Mineyko | |
Род дзейнасці | ваенны, класічны археолаг, журналіст, палітык, палітычны актывіст, інжынер у цывільным будаўніцтве, афіцэр |
Дата нараджэння | 1840[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | снежань 1925 ці 27 снежня 1925[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Станіслаў Ежы Мінейка[d][4] |
Маці | Cecylia Chrzczonowicz[d][4] |
Дзеці | Соф’я Мінейка[d] |
Альма-матар |
|
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зыгмунт (Сігізмунд) Станіслававіч Мінейка, або Мінейка-Газдава (польск.: Zygmunt Mineyko; 14 мая 1840, Вільня — 27 снежня 1925, Афіны, Грэцыя; псеўданім: Баравы) — кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Ашмянскім павеце.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1852—1858 гадах Зыгмунт вучыўся ў гімназіі ў Вільні (у тыя ж гады вучнем гімназіі быў Францішак Багушэвіч[5]), а пасля яе заканчэння паступіў у Мікалаеўскае інжынернае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу[6], аднак ў 1861 годзе ён вярнуўся дадому, дзе прыняў ўдзел у польскіх маніфестацыях і агітацыі сярод сялян. Сярод іншага, Мінейка, пераапрануўшыся ў сялянскую вопратку, распаўсюджваў беларускі ананімны сатырычны твор «Гутарка старога дзеда». Ратуючыся ад арышту, Зыгмунт пакінуў Расейскую імперыю і прыбыў у Геную, дзе паступіў у Польскую ваенную школу, заснаваную Джузэпэ Гарыбальдзі. Пазней Мінейка чытаў там лекцыі пра ваенныя умацаванні[5][7][8].
У 1863 у атрадах М. Лангевіча. Паўстанцкі ваенны начальнік Ашмянскага павета, камандзір атрада. 3(15) чэрвеня 1863 г. атрад быў разбіты пад Расолішкамі (цяпер у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці[9][10]), Мінейка палонены і прыгавораны да пакарання смерцю. Толькі праз хабар удалося змяніць прысуд на 12 гадоў катаргі ў Сібіры.
Адзін з кіраўнікоў арганізацыі ссыльных. У 1865 годзе З. Мінейка збег з катаргі разам з Вашкевічам і доктарам Акінчыцам, затым выехаў за мяжу. Скончыў акадэмію генштаба ў Парыжы (1868)[5][8].
Мінейка пражыў у Асманскай імперыі 20 гадоў. Будучы інжынерам, ён прымаў удзел у будаўніцтве чыгунак, мастоў і каналаў у Балгарыі, Фракіі, Фесаліі і Эпіры[11]. З 1891 года — у Грэцыі, удзельнічаў у вайне з Турцыяй за Крыт, быў папулярызатарам Алімпійскіх гульняў 1896 года ў Афінах, адкуль пісаў рэпартажы ў польскія газеты[5].
Першы раз пасля ўцёкаў з Сібіры наведаў радзіму ў 1911 годзе[12]. У 1922 і 1923 гадах наведаў Польшчу, дзе сустрэўся з маршалам Пілсудскім і атрымаў узнагароды за ўдзел у паўстанні 1863 года[13].
Ганаровы грамадзянін Грэцыі. Аўтар успамінаў.
Масон; быў у масонскіх ложах Расійскай імперыі, Францыі, Італіі, Грэцыі. На пахаванне Мінейкі ў Афінах прыехалі тысячы масонаў[8].
Ажаніўся з грачанкай Празерпінай Манарыс, іх дачка Зоф’я — жонка Георгіяса Папандрэу-старэйшага (1888—1968), вядомага палітыка, прэм’ер-міністра ўрада Грэцыі ў эміграцыі (1944—1945), а таксама ў 1963—1965 гадах.
Сын Георгіяса — Андрэас Папандрэу (1919—1996) быў стваральнікам PASOK, прэм’ерам Грэцыі ў 1981—1989 і 1993—1996 гадах. Праўнукам Зыгмунта Мінейкі з’яўляецца вядомы грэчаскі палітык, кіраўнік Усягрэчаскага сацыялістычнага руху (PASOK), прэм’ер-міністр Грэцыі ў 2009—2011 гадах Георгіяс Папандрэу-малодшы[14].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Мінейкі названыя сярэдняя школа пры пасольстве Польшчы ў Афінах[15] і вуліца ў Ашмянах[16].
Зыгмут Мінейка згадваецца ў рамане Тадэвуша Канвіцкага «Польскі комплекс» (1977)[17].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Zygmunt Mineyko. Z tajgi pod Akropol: Wspomnienia z lat 1848—1868 (польск.) / Oprac.: Eligiusz Kozłowski i Kazimierz Olszański. Przedm. i przypisy Eligiusz Kozłowski.. — Warszawa: Pax, 1971. — 551 с.
- Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль: успаміны з 1848—1866 гадоў (бел.) / пераклад, укладанне, прадмова, каментары Марыны Запартыкі. — Мінск: Лімарыус, 2017. — 568, [2] с. — (Беларуская мемуарная бібліятэка). — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-65-8.
Зноскі
- ↑ Swartz A. Zygmunt Mineyko — 2007.
- ↑ Zygmunt Mineyko // opac.vatlib.it
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 10 снежня 2019.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ а б в г Кастусь Лашкевіч. TUTэйшыя ў свеце. Ліцвінскі элін — герой Грэцыі (недаступная спасылка). TUT.BY (2 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021. Праверана 24 студзеня 2021.
- ↑ Мінейка 2017, с. 8.
- ↑ Inżynierowie polscy XIX i XX wieku 2001, s. 160.
- ↑ а б в Information about Members of the Family (англ.) (10 верасня 2001). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Мінейка 2017, с. 533.
- ↑ Эдвард Зайкоўскі. За зямлю і за волю . Культурна-асветнiцкi клуб «Спадчына». Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Jerzy Zdrada. Zygmunt Mineyko (1840—1925) and George Papandreou as family in Greece (англ.) (9 кастрычніка 1999). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2019. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Борис Клейн. Олимпийский мятеж. Окончание (руск.). Русский глобус (14 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
- ↑ Inżynierowie polscy XIX i XX wieku 2001, s. 162—163.
- ↑ Праўнук беларускага паўстанца стане прэм’ер-міністрам Грэцыі . Наша Ніва (4 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2009. Праверана 21 мая 2021.
- ↑ Historia szkoły (польск.). Zespol Szkół przy Ambasadzie RP w Atenach. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2019. Праверана 25 сакавіка 2021.
- ↑ Алина Санюк. Как наш земляк стал национальным героем Греции? (руск.). Ошмяны.info (28 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
- ↑ The Mineyko Genealogy (англ.) (24 сакавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2020. Праверана 24 сакавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Клейн Б. Фамильный портрет // Клейн Б. Время выбора. — Мн., 1987;
- Орлов В. Почетный гражданин Эллады // Дело (Восток + Запад). 1995, № 5;
- PSB;
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Mineyko Zygmunt // Inżynierowie polscy XIX i XX wieku (польск.) / Pod red. J. Piłatowicza. — Warszawa: Retro-Art., 2001. — Т. VII. 100 najwybitniejszych polskich twórców techniki. — С. 160—163. — 285 с. — ISBN 83-87992-15-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Маракоў. МІНЕЙКА Зыгмунт Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- Genealogia Mineyków, szukanie swojej przeszłości
- Кастусь Лашкевіч. TUTэйшыя ў свеце. Ліцвінскі элін — герой Грэцыі(недаступная спасылка). TUT.BY (2 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021. Праверана 24 студзеня 2021.
- Фотаздымкі Зыгмунта Мінейкі і яго сям’і
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі ў 1925 годзе
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў Афінах
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Збавіцеля
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў Ашмянскім раёне
- Афіцэры ордэна Збавіцеля
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Прысуджаныя да смяротнага пакарання
- Эмігранты з Расійскай імперыі
- Удзельнікі франка-прускай вайны
- Беларусы ў Грэцыі
- Ваенныя інжынеры
- Ваенныя Грэцыі
- Класічныя археолагі
- Спартыўныя журналісты
- Журналісты XIX стагоддзя
- Мемуарысты
- Масоны Расіі
- Масоны Італіі
- Масоны Францыі
- Масоны ВУФ
- Мінейкі