Зміцер Колас: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 2: | Радок 2: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і вядомага тэатральнага крытыка і літаратара [[Георгій Колас|Георгія Коласа]]. Малодшы брат [[Уладзімір Колас|Уладзіміра Коласа]]. Скончыў перакладчаскі факультэт [[МДЛУ|Інстытута замежных моў]] (1979). Працаваў паводле кантракту перакладчыкам у [[Алжыр]]ы Сірыі. Выкладаў і 2 гады вёў курс мастацкага перакладу на перакладчаскім факультэце Інстытута замежных моў. Загадваў выдавецтвам пры [[Беларускі гуманітарны ліцэй|Беларускім гуманітарным ліцэі]], з 1998 г. працаваў галоўным рэдактарам прыватнага выдавецтва «Энцыклапедыкс». Займаецца выдавецкай справай, кіруе ўласным выдавецтвам. |
Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і вядомага тэатральнага крытыка і літаратара [[Георгій Колас|Георгія Коласа]]. Малодшы брат [[Уладзімір Колас|Уладзіміра Коласа]]. Скончыў перакладчаскі факультэт [[МДЛУ|Інстытута замежных моў]] (1979). Працаваў паводле кантракту перакладчыкам у [[Алжыр]]ы і Сірыі. Выкладаў і 2 гады вёў курс мастацкага перакладу на перакладчаскім факультэце Інстытута замежных моў. Загадваў выдавецтвам пры [[Беларускі гуманітарны ліцэй|Беларускім гуманітарным ліцэі]], з 1998 г. працаваў галоўным рэдактарам прыватнага выдавецтва «Энцыклапедыкс». Займаецца выдавецкай справай, кіруе ўласным выдавецтвам. |
||
Пераклаў на беларускую мову творы: |
Пераклаў на беларускую мову творы: |
Версія ад 18:06, 10 мая 2013
Зміцер КОЛАС (нар. 29 снежня 1956, Мінск) — перакладчык, літаратуразнавец.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і вядомага тэатральнага крытыка і літаратара Георгія Коласа. Малодшы брат Уладзіміра Коласа. Скончыў перакладчаскі факультэт Інстытута замежных моў (1979). Працаваў паводле кантракту перакладчыкам у Алжыры і Сірыі. Выкладаў і 2 гады вёў курс мастацкага перакладу на перакладчаскім факультэце Інстытута замежных моў. Загадваў выдавецтвам пры Беларускім гуманітарным ліцэі, з 1998 г. працаваў галоўным рэдактарам прыватнага выдавецтва «Энцыклапедыкс». Займаецца выдавецкай справай, кіруе ўласным выдавецтвам.
Пераклаў на беларускую мову творы:
Альбэра Камю — раман «Чужаніца»[1][2], аповесць «Падзенне»[1][2], апавяданні[1][2], п'есы «Калігула»[3], «Праведнікі»[4] і інш.[1][2], эсэ[1][2] і інш. асобныя творы[5];
Жана-Поля Сартра — п'есы «Пры зачыненых дзвярах»[3], «Мухі» [6] і інш. творы[7][8];
Гі дэ Мапасана — апавяданні «У моры», «Два сябры», «Прыгода Вальтэра Шнафса», «Вяроўка», «Аздоба»[9];
Алена Роб-Грые — раман «Праект рэвалюцыі ў Нью-Ёрку»[10], апавяданне «Сцэна»[11];
Наталі Сарот — апавяданне «Трапізмы»[12];
Луі Арагона — апавяданне «Падсадная качка»[11];
Франсуа Рабле — раман «Гарганцюа і Пантагруэль»[13][14];
Бруна Шульца — апавяданне «Самота»[15];
Жаашэн дзю Беле — урыўкі з трактата «Абарона і ўсхваленне французскай мовы»[16] і інш. творы[17];
Сафія дэ Сегюр — кніга для дзяцей «Зачаравая хатка» (1992);
Шарль Перо — кніга для дзяцей «Чарадзейныя казкі» (1993);
Шарль Бадлер — маленькія паэмы прозай[20];
Рэнэ Дэкарта — «Развагі аб метадзе: Як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках»[21];
Нікола Макіявелі — «Уладар»[22];
Жака Дэрыды — «Акрамя імя» (1997);
Поля Вейна — «Ці верылі грэкі ў свае міфы? Эсэ пра стваральнае ўяўленне» (2000);
Эжэна Ёнэска — п'есы «Непадкупны забойца»[23], «Лысая спявачка»[24][25];
Андрэ Русэна — п'еса «Хатка»[26]
Сэмюэля Бэкета — п'еса «Канец гульні»[6]
Франсіса Вэбэра — п'еса «Вячэра з дурнем»[27]
Жана Лякуцюра — кніга «Шарль дэ Голь»[28]
Патрыка Бесона — раман «Ліст да страчанага сябра»[29].
Таксама пераклаў урыўкі з «Песні пра Раланда»[30].
Зноскі
- ↑ а б в г д Камю А. «Чужаніца: Раман, аповесць, апавяданні» (1986)…
- ↑ а б в г д серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (2005)…
- ↑ а б зборнік «Пры зачыненых дзвярах» (1995)
- ↑ серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2
- ↑ часопіс «Крыніца»
- ↑ а б (серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2)
- ↑ зборнік «Мур: Апавяданні» (1991)
- ↑ «Мур» (2004, серыя «Літаратурная скарбонка»)
- ↑ зборнік «Навелы», 1987
- ↑ серыя «Літаратурная скарбонка», 2005
- ↑ а б («Французская навела ХХ ст.», 1992)
- ↑ «Французская навела ХХ ст.», 1992…
- ↑ «Крыніца», № 7 (1), 1994
- ↑ «Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету», Ч. 1.
- ↑ зборнік «Цынамонавыя крамы», 2006
- ↑ «Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету», Ч. 1.
- ↑ анталогія М. Скоблы «Галасы з-за небакраю»
- ↑ (анталогія М. Скоблы «Галасы з-за небакраю»)
- ↑ (анталогія М. Скоблы «Галасы з-за небакраю»)
- ↑ (альманах «Далягляды», 1983)
- ↑ («Галерэя чалавечай думкі», 2007)
- ↑ «Галерэя чалавечай думкі», 2008
- ↑ серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», т. 1
- ↑ альманах «Далягляды», 1992
- ↑ зборнік «Пры зачыненых дзвярах», 1995
- ↑ (серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 1)
- ↑ серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», т. 3
- ↑ серыя «Постаці гісторыі», 2009
- ↑ серыя Littera scripta, 2010
- ↑ «Хрэстаматыі па літаратуры народаў свету», Ч.1.
Літаратура
- Колас, Зміцер // Часопіс «ПрайдзіСвет»: Асоба: Перакладчыкі — Эл.рэсурс prajdzisvet.org