Франсуа Рабле
| Франсуа Рабле | |
|---|---|
| François Rabelais | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Seraphin Calobarsy, Alcofribas Nasier[1], Maistre Alcofribas Nasier[1] і M. Alcofribas[1] |
| Дата нараджэння | 1494[2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 красавіка 1553[3] ці 9 красавіка 1553[4] |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства |
|
| Бацька | Антуан Рабле[d] |
| Альма-матар |
|
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, урач-пісьменнік, раманіст, гумарыст, гуманіст, урач, лібрэтыст, сатырык |
| Гады творчасці | з 1532 |
| Кірунак | гуманізм |
| Мова твораў | сярэднефранцузская мова[d] |
| Подпіс |
|
Франсуа Рабле (фр.: François Rabelais; 1494[2], Seuilly[d], Турэнь, Каралеўства Францыя — 9 красавіка 1553[3] ці 9 красавіка 1553[4], Парыж, Каралеўства Францыя[5]) — французскі пісьменнік, адзін з вялікіх еўрапейскіх сатырыкаў-гуманістаў эпохі Рэнесанса, аўтар рамана «Гарганцюа і Пантагруэль».
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Рабле нарадзіўся ў Шыноне (у Турэні), дакладная дата нараджэння невядомая — у якасці версій называюць 1483, 1493 і 1495 г. Як мяркуецца, ён быў сынам шынкара (некаторыя сцвярджаюць — аптэкара, які займаўся і шынкарскай справай), страціў маці ў самым раннім узросце, ці (па іншых звестках) вельмі рана адкінуты ёю і перададзены ў манастыр.
Вывучаў права ў Пуацье, медыцыну ў Парыжы і Манпелье, працаваў урачом у Ліёне. Доктар медыцыны (з 1537).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную дзейнасць пачаў у 1532. Сусветную вядомасць яму прынёс фантастычны раман-эпапея «Гарганцюа і Пантагруэль» (кн. 1-4, 1532-52; кн. 5, выд. 1564, аўтарства недакладнае). Гэта мастацкая энцыклапедыя французскай культуры эпохі Адраджэння: яе рэлігійнага і палітычнага жыцця, філасофскай, педагагічнай і навуковай думкі, духоўнага імкнення і сацыяльнага побыту. У творы аўтар высмеяў рэлігійны фанатызм, цемрашальства і паразітызм духавенства, тупасць, сквапнасць і жорсткасць чыноўнікаў, манархічны дэспатызм і захопніцкія войны. Прапагандаваў гуманістычнае выхаванне чалавека, у якім павінна гарманічна спалучацца фізічнае і духоўнае развіццё. Раман адметны багаццем народнай мовы, спалучэннем рэалістычнага і фантастычнага, высокага і груба камічнага, гратэскнага. Творчасць Франсуа Рабле адыграла вялікую ролю ў развіцці французскай і сусветнай сатырычнай літаратуры.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Гарганцюа і Пантагруэль. Мн., 1940.
Зноскі
- 1 2 3 Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 http://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k365263/f80.image.r
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #118597450 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 4 мая 2026.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi - digital collection Праверана 3 снежня 2020.
