Луі Арагон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі Арагон
фр.: Louis Aragon
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Arnaud Saint Romain[1], Arnaud de Saint-Roman[1], François la Colère[1], Témoin des martyrs[1] і Albert de Routisie
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1897(1897-10-03)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 1982(1982-12-24)[3][5][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Луі Андрыё[d]
Маці Marguerite Toucas-Massillon[d]
Жонка Эльза Трыале[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці урач-пісьменнік, журналіст, палітык, паэт, раманіст, мастацкі крытык, змагар Французскага супраціву, гісторык
Кірунак Дадаізм і сюррэалізм
Жанр раман і паэзія
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Дружбы народаў Воінскі медаль Ваенны крыж 1914—1918 гадоў ваенны крыж 1939—1945 гадоў
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Луі Арагон (фр.: Louis Aragon, народжаны Louis-Marie Andrieux, Луі-Мары Андрэ; 3 кастрычніка 1897, Парыж — 24 снежня 1982, Парыж) — французскі паэт і празаік, член Ганкураўскай акадэміі; дзеяч Французскай камуністычнай партыі, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1957).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Луі Арагон нарадзіўся 3 кастрычніка 1897 г. у Парыжы. Ён быў пазашлюбным сынам Маргарыты Тука, якая запісала яго як прыёмнага сына сваёй маці і ойчыма, палітычнага дзеяча Андрыё. Пасля Луі абраў сабе псеўданім Арагон па назве іспанскай гістарычнай вобласці.

З 1915 года ён вучыўся на медыцынскім факультэце ў Парыжы. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне санітарам.

У маладосці быў блізкі да кола дадаістаў і сюррэалістаў.

У 1927 паэт уступіў у Французскую камуністычную партыю і пачаў актыўна займацца журналістыкай.

У жніўні 1932 Луі Арагон наведаў СССР у складзе інтэрнацыянальнай брыгады пісьменнікаў, якая вывучала новабудоўлі сацыялістычнага Урала, у тым ліку — гарады Магнітагорск, Чалябінск і Кабакоўск (цяпер Сяроў). Свае ўражанні ад паездкі Арагон адбіў ў напісаным па гарачых слядах цыкле вершаў «Ура, Урал!».

У 1929 годзе ажаніўся з пісьменніцай Эльзай Трыале (сястрой Лілі Брык), якой прысвячаў многія свае вершы.

Падчас Другой сусветнай вайны Арагон удзельнічаў у руху Супраціву.

У 1957 стаў лаўрэатам Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». Рэдагаваў газету «Les Lettres françaises». У наступныя гады рэзка выступае супраць аўтарытарызму савецкага камунізму. Асуджае працэсы супраць пісьменнікаў у СССР, у прыватнасці Справа Сіняўскага і Даніэля ў 1966 годзе. У 1968-м рэзка пратэстуе супраць уводу войскаў у Чэхаславакію.

Быў знаёмы з Якубам Коласам, пераклаў на французскую ўрыўкі з «Новай зямлі», а таксама «А хто там ідзе» Янкі Купалы.

Творы Арагона на беларускую мову перакладалі Эдзі Агняцвет, Рыгор Барадулін, Зміцер Колас, Сцяпан Ліхадзіеўскі, Ніна Мацяш.

Паэт памёр 24 снежня 1982 года ў Парыжы.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Базельскія званы. — Мн., 1937.
  • Падсадная качка // Французская навела XX стагоддзя. — Мн., 1992.

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. Delarge J. Louis ( Louis Toucas, dit ) ARAGON // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Louis Aragon // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Fichier des personnes décédées Праверана 12 красавіка 2021.
  5. Louis Aragon // BD Gest' Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]