Розніца паміж версіямі "Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі"

Jump to navigation Jump to search
няма тлумачэння праўкі
'''Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі''' — дыпламатычна-консульская ўстанова [[БНР]].
 
Адкрылася ў верасні [[1919]] г. на аснове [[консульства БНР у Рызе]], кіраўніком прызначаны [[Канстанцін Езавітаў]], вайсковым райцам [[Павел Вент]], сакратаром [[Янка Чарапук]]. Місіі даручалася весці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваннем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі (Юдзенічам) з тым, каб дабіцца прызнання БНР. У снежні [[1919]] пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі (Таліне), Лібаве (Ліепаі) і Тамерфорсе (Тампэрэ). Таксама місія мела свае [[Беларускае прэс-бюро|прэс-бюро]]. [[5 лістапада]] [[1919]] урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска. У пач. [[1920]] па ініцыятыве К. Езавітава ў Рызе створаная арганізацыя [[Бацькаўшчына, Рыга|«Бацькаўшчына»]].
 
Місія дзейнічала да [[1 лютага]] [[1921]]. Рапарты місіі захоўваюцца ў [[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь]] (Фонд 325. Воп. 1. Спр. 59.).

Навігацыя